Зварот да грамадзян Беларусі
Дарагія суайчыннікі!
Завяршыўся важны этап выбарчай кампаніі – збор подпісаў грамадзян у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты.
Хачу падзякаваць усім, хто паставіў подпіс у маю падтрымку. Сёння для гэтага спатрэбілася мужнасць і актыўная грамадзянская пазіцыя.
Удзячны сябрам нашай ініцыятыўнай групы, якія ў непростых умовах сабралі 256.652 подпісаў беларускіх грамадзян. 206.208 подпісаў здадзены ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. І што б зараз не прыдумляла ўлада, у аб’яднаных дэмакратычных сіл ёсць усе законныя падставы патрабаваць рэгістрацыі свайго кандыдата.
Упэўнены, што сярод грамадзян, чые подпісы былі пастаўлены за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты цяперашняга кіраўніка краіны, ёсць сотні тысяч нашых шчырых прыхільнікаў – добра вядома, як збіраліся гэтыя подпісы.
Я заклікаю ўсіх далучыцца да нашай каманды. 19 сакавіка 2006 года ў кожнага шчырага чалавека Беларусі будзе магчымасць годна адказаць уладзе, якая не паважае ўласны народ.
Наперадзе ў нас вялікая праца. Упэнены, што ўсе пазасталыя этапы кампаніі мы пройдзем так жа годна і пераможам.
Пераможам, таму што з намі Свабода, Праўда і Справедлівасць. З намі мільёны грамадзян Беларусі, якія жадаюць зменаў да лепшага жыцця.
З павагай,
Ваш Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ
28 студзеня 2006 года by.milinkevich.org