Настроить, Войти
Офіс «Хартыі’97» захоплены, журналістаў сайта даставілі ў КДБ Мікола Бугай
автор nasty, дата 2010-12-20 16:45, исходное сообщение, textile

Офiс “Вясны” таксама захоплены

У 3.15 ночы ў офіс Праваабарончага цэнтра “Вясна” ўварваўся супрацоўнікі праваахоўных органаў – каля 15 чалавек у цывільным. У 3.45 дзесяць з тых, хто знаходзіўся ў памяшканні былі дастаўлены ў РУУС Першамайскага раёна Мінска. Алеся Бяляцкага і Валянціну Свяцкую пакінулі на офісе. Праводзіцца дагляд.

4-48 У Першамайскім РУУС праводзяцца гутаркі з затрыманымі супрацоўнікамі Праваабарончага цэнтру. Сярод затрыманых праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Наста Лойка, Андрэй Палуда, Зміцер Салаўёў, Сяржук Сыс, Уладзімір Мікалаеў, Алег Жлутка, Канстанцін Старадубец, Віталь Чарняўскі