Настроить, Войти
Офіс «Хартыі’97» захоплены, журналістаў сайта даставілі ў КДБ

А 4.40 20 сьнежня дзверы офіса сайта charter97.org ўзламалі спецназаўцы.

Журналісты паспелі паведаміць аб нападзе, пасля чаго сувязь была перапыненая.

Апошняе паведамленне ад Наталлі Радзінай: «Мы ў КДБ ўсе».

У памяшканні працавалі рэдактарка сайта Наталля Радзіна і валанцёры. Далейшы лёс Рэдакцыі невядомы.

http://baj.by/m-p-viewpub-tid-1-pid-9509.html

Комментарии
  • автор nasty, дата 2010-12-20 16:45, ссылка

    Офiс “Вясны” таксама захоплены

    У 3.15 ночы ў офіс Праваабарончага цэнтра “Вясна” ўварваўся супрацоўнікі праваахоўных органаў – каля 15 чалавек у цывільным. У 3.45 дзесяць з тых, хто знаходзіўся ў памяшканні былі дастаўлены ў РУУС Першамайскага раёна Мінска. Алеся Бяляцкага і Валянціну Свяцкую пакінулі на офісе. Праводзіцца дагляд.

    4-48 У Першамайскім РУУС праводзяцца гутаркі з затрыманымі супрацоўнікамі Праваабарончага цэнтру. Сярод затрыманых праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Наста Лойка, Андрэй Палуда, Зміцер Салаўёў, Сяржук Сыс, Уладзімір Мікалаеў, Алег Жлутка, Канстанцін Старадубец, Віталь Чарняўскі

  • автор jabber, дата 2010-12-20 20:06, ссылка

    стало известно, что задержан философ Павел Барковский