10 студзеня жыльлёвы праект на Liebigstraße 14, Berlin-Friedrichshain атрымаў пісьмовае паведамленьне аб высяленьні з усіх кватэр. Яно будзе зьдзяйсьняцца 2 лютага а 8-й раніцы.
Паведамленьне аб высяленьні жыльлёвага праекту зьяўляецца вынікам амаль 4-х гадоў юрыдычнай барацьбы за працяг дамоваў на арэнду памяшканьняў жыхароў праекту супраць уладальніка будынку Suitbert Beulker, якому таксама належыць будынак жыльлёвага праекту на Rigaerstr. 94, і кіраўніка Unna, асацыяцыі па абароне дзяцей, Edwin Thöne. Падставай для скасаваньня дамоваў паслужыла вывешваньне банэраў на сьценах будынку й усталяваньня дзьвярэй на лесьвіцах бяз згоды ўладальніка. Каму цікава даведацца пра юрыдычны фарм, могуць пачытаць тут (толькі па нямецку).
Удзельнікі праекту спрабавалі дамовіцца аб пакупцы дома з дапамогай фонду, ці знайсьці іншае юрыдычнае рашэньне дзеля працягу існаваньня праекту. Для гэтага яны спрабавалі весьці перамовы зь мясцовымі ці сэнацкімі палітыкамі, але безвынікова. Па-першае, палітыкі сьцьвярджалі, што яны ніяк ня могуць уплываць на гэтую сытуацыю. Па-другое, адказныя сэнацкія палітыкі былі заўважныя сваёй адсутнасьцю. (…) Усё гэта суправаджалася сэрыяй азнастайных акцый, ад каляровых да чорных, ад публічных да падпольных.
Жыхары Liebig 14 не адзіныя, каму пагражае прымусовае высяленьне. Ня толькі нешматлікія самакіраваныя праекты, якія ўсё яшчэ існуюць, напрыклад, Rigaer 94 ці Köpi, працягваюць сваю барацьбу сквотэры Лёндана, Амстэрдама й іншых гарадоў. Усё больш і больш людзей у Бэрліне пакутуюць ад падвышэньня арэнднае платы й страты кватэр і сацыяльнага асяродзьдзя. Жыхары Liebig 14 выражаюць ім салідарнасьць і падтрымку!
Удзельнікі Liebig 14 заклікаюць да міжнароднай салідарнасьці. Прыяжджайце ў Бэрлін каля 2-га лютага, далучайцеся да іх на дэманстрацый, вечарынак, бунтаў ці наносьце ўдар і зьнікайце! Вы знойдзеце месцы для сну на іншых праектах і шмат камянёў на вуліцах. Нават калі высяленьне ня будзе прадухілена, гэта ня будзе паразай. Усім сквотам Эўропы важна прадэманстраваць, што высяленьне наробіць шмат неспакою, які пашырыцца на любы горад, які аб’явіць вайну сквотэрскаму руху.
Больш зьвестак можна атрымаць тут.