Настроить, Войти
Дасылайце пакункі Ігару Аліневічу!

Стала вядома, што ўпоперак усім правілам перадачы прадуктаў і рэчаў у СІЗА КДБ у вагу перадач (не больш за 30 кг за штомесяц) цяпер ня ўлічваюцца пасылкі.

Таму кожны цяпер можа скарыстацца з магчымасьці даслаць палітзьняволенаму Ігару Аліневічу, затрыманаму 28 сьнежня па справе нападу на Расейскую амбасаду 30 жніўня мінулага года.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” папярэджвае – Калі вы хочаце даслаць у “амерыканку” прадукты, абавязкова звярніце ўвагу, каб яны належалі да ліку тых, якія не псуюцца альбо могуць захоўвацца дастаткова доўга. З ежы можна адпраўляць:
- Хлеб
- Батон
- Цукеркі – карамелькі
- Сухары, сушкі
- Каўбасу сыравяленую і сыравэнджаную
- Ваду
- Мюслі
- “Ролтан”
- Цыгарэты
- Садавіну
- Гародніну (агуркі, памідоры і інш.)
Афіцыйна няма ў спісе дазволенага некалькіх прадуктаў, якія, як паказвае досвед, могуць дайсці да вязьня. Гэта:
- Шакалад
- Мармелад
- Зефір.
Акрамя таго, можна дасылаць сродкі гігіены і канцылярскія прылады.
Паштовы адрас:
220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8, прозвішча, імя, імя па бацьку атрымальніка. (Звярніце ўвагу: вам патрэбна ўказаць не толькі імя, але і імя па бацьку).
Пасылкі зняволеным прыносяць раз на тыдзень — па аўторках. Таму варта дасылаць іх напрыканцы тыдня, каб прадукты лепей захоўваліся.

Калі па якіх-небудзь прычынах вы не жадаеце адкрываць свае імя (адпраўляць пасылкі ад свайго імя), вы заўседы можаце скантактавацца з роднымі зьняволенных праз minsksolidarity AT riseup.net