Гістарычная майстэрня запрашае
14 лютага, 16:00
Клуб маладых гісторыкаў
Адкрытая дыскусія "Беларусь - Германія і беларуская катастрофа"
З дакладамі выступяць:
Васіль Несцярэнка, акадэмік, былы дырэктар Інстытута фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - "Першыя дні ў Беларусі пасля Чарнобыля (1986 г.)".
Астрыд Зам, доктар гісторыі, дырэктар Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра, аўтар манаграфіі "Трансфармацыя ў ценю Чарнобыля: навакольнае асяроддзе і энергетычная палітыка ў жыцці грамадства Беларусі і Украіны" - "Міжнародныя аспекты Чарнобыльскай трагедыі".
Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні гістарычнай майстэрні (вул. Сухая, 25). Праезд - м. Фрунзенская, далей пешшу па вул. Сухой да скрыжавання з вул. Калектарнай.
Тэлефон для даведак: 200-76-26.