Настроить, Войти
За апошні тыдзень 3 зьняволеным анархiстам былі прад’яўленыя новыя абвінавачаньні

За апошні тыдзень 3 зьняволеным былі прад’ўленыя новыя абвінавачаньні:

Ігара Аліневіча, які быў затрыманы ў Маскве і 28 лістапада 2010 г. незразумелым чынам апынуўся ў СІЗА КДБ, першапачаткова абвінавачвалі ў злосным хуліганстве (ч.2 арт.339 КК РБ) па эпізодах нападу на расейскую амбасаду ўноч з 30 па 31 жніўня 2010 г. і ўдзел у акцыі пад Генеральным штабам узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь 19 верасьня 2009 г. Зараз жа абвінавачаньне пашырылі і на дадзены момант выглядае наступным чынам: эпізод па Генштабу пакінулі бязь зьменаў — ч.2 арт.339 КК РБ (злоснае хуліганства), напад жа на казіно Шангры Ла ў Менску 05.12.2009 г., напад на банк Масква-Менск 31.05.2010 г., напад на расейскую амбасаду 30 жніўня 2010 г. і напад на Акрэсьціна 6 верасьня 2010 г. кваліфікуюць па ч.2 арт.339 КК РБ і па ч.2 і 3 арт.218 (наўмыснае зьнішчэньне альбо пашкоджаньне маёмасьці (да 12 гадоў зьняволеньня). Ч.3 арт.218 Ігару прад’яўляюць у сувязі з вялікім памерам шкоды. Толькі спаленая машына расейскай амбасады ацэньвецца каля 55 млн. беларускіх рублёў. У кошт кампэнсацыі стратаў кампэнсавалі яго машыну. Тэрмін сьледства працягнуты на 9 месяцаў, тэрмін утрыманьня пад вартай – да красавіка.

Мікалай Дзядок знаходзіцца пад вартай з 3 верасьня 2010 г. 1 кастрычніка яму прад’явілі абвінавачаньне ў акцыі пад Генштабам 19 верасьня 2009 г. (злоснае хуліганства, групай асобаў — ч.2 арт.339 КК РБ). Зараз яго перавялі ў СІЗа-1 у Менску на вуліцы Валадарскага і 15 лютага 2010 г. пашырылі абвінавачаньне наступным чынам: да Генштаба далучылі абвінавачаньне па нападах на казіно Шангрі Ла і на будынак федэрацыі прафсаюзаў 30.04.2010, што кваліфікавалі па двух артыкулах — ч.2 арт.339 КК РБ і ч.2 арт.218 КК РБ. Выдаткі ацанілі ў 2 400 000 бел.руб. Тэрмін утрыманьня пад вартай працягнуты да 6 сакавіка, тэрмін сьледства — да 12 красавіка.

Аляксандр Францкевіч таксама знаходзіцца пад вартай з 3 верасьня 2010 г. 20 верасьня яму прад’явілі абвінавачаньне па ч.2 арт.339 КК РБ — афіцыйна ён абвінавачваўся ў тым, што здымаў на відэа напад на апорны пункт міліцыі ў Салігорску (будынак належыць ДУПП «ЖКГ «Комплекс»), 14 лютага яму прад’явілі новае абвінавачаньне, згодна якому яму таксама прад’яўляецца акцыя пад Генштабам па ч.2 арт.339 КК РБ, а салігосркі напад і напад на прафсаюзы па ч.2 арт.218 і па ч.2 арт.339 КК РБ. Матэрыяльная шкода гэтых дзеяньняў ацэньваецца ў 1 900 000 бел.руб. Знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага, Тэрмін утрыманьня пад вартай — да красавіка 2011 г.

Таксама зьняволены ў Валадарцы з 4 лістапада 2010 г. Максім Веткін, які абвінавачваецца ў ч.2 арт.339 КК РБ за напад на расейскую амбасаду.

Крыніца

Комментарии