Настроить, Войти
Аляксандра Францкевіча абвінавацілі ў хакерскіх атаках
автор radiobemba, дата 2011-02-25 18:02, textile, комментариев: 4

Аляксандра Францкевіча, які знаходзіцца пад вартаю ў СІЗА на Валадарскага з 3 верасьня мінулага года, дадаткова вінавацяць у хакерскіх атаках на сайт Наваполацкага менгарвыканкама.

Следчае упраўленьне папярэдняга расследаваньня ГУУС Менгарвыканкама ўзбудзіла ў дачыненьні да Аляксандра крымінальная справу па ч.1 ст.354 Крымінальнага кодэкса Беларусі, санкцыя якой прадугледжвае пакараньне да двух гадоў пазбаўленьня волі.

Нагадаем, што яшчэ 20 верасьня Аляксандру Францкевічу прад’явілі абвінавачаньне па ч.2 арт.339 КК РБ – афіцыйна ён абвінавачваўся ў тым, што здымаў на відэа напад на апорны пункт міліцыі ў Салігорску (будынак належыць ДУПП «ЖКГ «Комплекс»).14 лютага яму прад’явілі новае абвінавачаньне, згодна якому яго абвінавачваюць у акцыі пад Генштабам па ч.2 арт.339 КК РБ і напад на прафсаюзы па ч.2 арт.218 і па ч.2 арт.339 КК РБ. Матэрыяльная шкода гэтых дзеяньняў ацэньваецца ў 1 900 000 бел.руб. Тэрмін утрыманьня яго пад вартай – да красавіка 2011 г.

Крыніца

Комментарии