Настроить, Войти
Лівія й беларускія левакі
автор ¡Tierra y Libertad!, дата 2011-02-25 23:13, исходное сообщение

Калі меркаваць па той колькасьці шчанячай радасьці, зь якой аматары зганяць на шару на гарбату да Муамара распавядалі па "прамую дэмакратыю народных камітэтаў" і т.п., то выглядае гэта ўсё-такі падтрымкай лівійскага рэжыму.

Усы прыведзеныя вамі спасылкі проста несур'ёзныя, то ебанько Манчук, які фапае на Уга й КНДР, то прымітыўныя тэксьцікі антыамэрыканаскага характару, то вось марксіст Гафураў, з уласьцівым для ўсіх марксістаў ідыёцкім атаесамленьнем больш раньніх грамадзкіх фармацый з прымітыўнешымі, а больш позьніх -- з прагрэсіўнейшымі, з чаго вынікае, раз Кадафі спрабаваў сфармаваць пралетарыят і разбурыць рода-племенны лад, то асуджаць яго за гвалт нельга, бо гвалт жа у імя прагрэсу.

Але ж за сёньняшнюю лівійскую сытуацыю прамая адказнасьць ляжыць на Кадафі, бо ці ня ён вінаваты ў правадырстве, бюракратызацыі, і, урэшце рэшт, прыходзе ў Лівію капіталу? А гэтыя фактары нашмат больш важныя, чым плямёны, эміграваўшая эміграцыя ці ісламісты (зрэшты, Кадафі сам ісламіст).