Цяпер ён не вядзе справы палітвязняў Андрэя Саннікава, Паўла Севярынца, Змітра Дашкевіча, Аляксандра Францкевіча.
Праўда, у адрозненне ад Саннікава, Севярынца і Дашкевіча, Францкевіч без абароны не застаўся - у яго быў і другі адвакат, які пакуль застаўся адзіным.
Рашэннем прэзідыуму Мінскай гарадской калегіі адвакатаў П.Сапелка быў выключаны з яе шэрагаў. Больш займацца адвакацкай дзейнасцю ён не зможа: згодна з Законам аб адвакатуры, адвакацкая практыка павінна ажыццяўляцца толькі ў складзе калегіі.
Больш пра абставіны справы: http://spring96.org/be/news/41581