Праваабарончы цэнтр "Вясна" паведамляе:
Суддзя суду Аршанскага раёна і горада Оршы Інна Кохава абвінаваціла расійскага журналіста Аляксандра Лашманкіна ў дробным хуліганстве і пакарала яго адміністратыўным арыштам на 3 сутак. Журналіст тут жа абвясціў галадоўку.
Праваабаронца Васіль Леўчанкаў паспеў перадаць яму прадметы гігіены і пітную ваду.
Нагадаем, што 24 сакавіка ў Оршы пачаўся суд над расейскім журналістам Аляксандрам Лашманкіным, якога зьнялі з цягніка "Чэлябінск - Брэст" каля гадзіны ночы пры ўездзе на тэрыторыю Беларусі супрацоўнікі транспартнай міліцыі. Суддзя Інна Кохава. Журналіста абараняе адвакат, якога прызначыў суд - Дзмітрый Міронаў.
Журналіста вінавацяць ў дробным хуліганстве. Нібыта ў міліцыю паступіў ананімны тэлефонны званок аб тым, што адзін з пасажыраў правозіць наркатычнае рэчыва амфетамін. Згодна з пратаколам, пры затрыманьні Лашманкіна на факт праверкі наяўнасці наркотыкаў, ён размахваю рукамі і брыдкасловіў. Затрыманьне праводзілі старшы лейтэнант Філіпаў і міліцыянт Курачкін.
Крыніца: http://spring96.org/be/news/42062
Сайт агенцыі навінаў "Свобода", галоўным рэдактарам якой з'яўляецца Аляксандр Лашманкін: http://svoboda.tv/