Зняволеныя актывісты анархісцкага руху Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Максім Веткін і Аляксандр Францкевіч знаёмяцца з матэрыяламі справы. Тэрмін азнаямлення скончыцца 12 красавіка, затым справу перададуць у суд.
Нагадаем, што маладзёнам былі прад’яўлены абвінавачанні адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, за што ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Акрамя таго, Аляксандру Францкевічу было прад’яўлена дадатковае абвінавачанне – ва ўзломе сайта Наваполацкага гарвыканкама, што кваліфікуецца па ч.2 арт. 351 КК РБ (“Кампутарны сабатаж”).