Дзмітры Галко трымае галадоўку восьмы дзень. За гэты час да яго таемна далучылася жонка.
Тыдзень таму, 30 сакавіка, блогер Дзмітры Галко (budzimir) абвясціў бестэрміновую галадоўку. Ён патрабуе вызвалення Мікіты Ліхавіда, аднаго з асуджаных па справе 19 снежня. 31 сакавіка галадоўку абвясціў і сам Мікіта, але ўжо праз два дні адклаў яе пасля сустрэчы з адвакатам да разгляду сваёй касацыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Гэты крок прымусіў засумнявацца і Будзіміра, які лічыць, што супольная галадоўка мае больш шанцаў на поспех. І ўсё ж ён пакуль не спыніў сваю акцыю пратэсту. За гэты час да яго таемна далучылася жонка.
Прапануем вашай увазе ўрыўкі з дзённіка Будзіміра, у якім ён апісвае падзеі апошніх дзён, дзеліцца перажываннямі і сумненнямі.