Настроить, Войти
"Чарнобыль — Фукусіма — Астравец: гэта нам трэба?"

Актывіст антыядзернага руху Мікалай Уласевіч сёньня падаў заяўку ў Астравецкі райвыканкам на правядзеньне пікету ў дзень 25-х угодкаў аварыі на ЧАЭС.

Уласевіч хоча выйсьці пад лёзунгам: “Чарнобыль — Фукусіма — Астравец: гэта нам трэба?”.

Актывіст спадзяецца, што яму дазволяць правесьці гэты пікет 26 красавіка ў цэнтры Астраўца.

Тым часам, бабруйчане даслалі ў гарвыканкам дзве заяўкі – ад Альберта Секержыцкага (Справядлівы свет) і Віктара Бузінаева (АГП).

- На пікеце мы плануем, у першую чаргу, інфармаваць грамадства. Зробім вялікую расцяжку, дзе будзе напісана “Хірасіма-Нагасакі-Чарнобыль-Фукусіма-?…” А таксама рыхтуем улёткі пра будоўлю АЭС у Астраўцы, пра шкоду радыяцыі, наступствы аварыі ў Чарнобылі і гэтак далей, – гаворыць Віктар Бузінаеў.
Арганізатары плануюць правесці пікет 21 красавіка на стадыёне фабрыкі “Славянка”.

Паводле svaboda.org і spring96.org