Настроить, Войти
Ад Чарнобыля да Фукусімы. Дасье на сайце "Le Monde diplomatique у Беларусі"

На сайце “Le Monde diplomatique у Беларусі” з’явілася серыя артыкулаў, прысвечаных “мірнаму атаму”

Ад Чарнобыля да Фукусімы. Дэбаты вакол атамнай энергетыкі

Як будуюць беларускую АЭС
Артыкул, які апісвае і аналізуе сітуацыю, што склалася вакол праекта БелАЭС…

Наступствы Чарнобыля. Дэзінфармацыя на міжнародным узроўні
Замоўчваючы ад насельніцтва экалагічныя і медыцынскія наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС, кіраўнікі буйнейшых дзяржаў свету вось ужо пяцьдзесят гадоў удзельнічаюць у кампаніі па дэзінфармацыі ў інтарэсах атамнай прамысловасці, як грамадзянскай, так і ваеннай…

Японскі дом даў трэшчыну
На адным з выступаў, губернатар Токіа параўнаў апошнія катаклізмы з «нябеснай помстай» японцам за “маральны заняпад”. Гэты выпад зручна вызваляе палітычны клас і бізнес ад адказнасці, каб ускласці яе на народ. А тым часам з’яўляецца ўсё больш фактаў таго, што на Фукусіме інтарэсы прамыслоўцаў былі пастаўлены вышэй бяспекі людзей. Пакуль дзяржава нагадвае насельніцтву пра рызыку, ўласцівую вытворчасці ядзернай энергетыкі, яна сваёй палітыкай спрыяе росту гэтай небяспекі…

Терсо і акцыянеры
Ці сапраўды кампанія Tokyo Electric Power (TEPCO), якая займаецца справамі атамнай электрастанцыі ў Фукусіме, зрабіла ўсё, каб заслужыць давер японцаў? У верасні 2002 году насельніцтва архіпелага раптам даведалася, што пачынаючы з 1980 году прадпрыемства падрабіла 29 справаздач, адрасаваных Агенцтву ядзернай бяспекі. TEPCO нядаўна прызнала, што з 2001 па 2011 гады яна не лічыла патрэбным рабіць абавязковую праверку надзейнасці сваіх збудаванняў. Такія дзеянні кампаніі цалкам упісваюцца ў яе стратэгію павелічэння прыбытку праз скарачэнне коштаў…

Суперфенікс. Пад попелам гарачае вуголле
Дзесяць гадоў на будаўніцтва, трыццаць гадоў на дэмантаж найбуйнешага ў свеце хуткага рэактара, які прафункцыянаваў адзінаццаць гадоў….

Атам супраць біяразнастайнасці
У аддаленых вёсках горнага ланцуга Сахядры, на заходнім узбярэжжы Індыі, імя францускай атамнай карпарацыі “Арэва” (Areva) і назва яе мадэлі вода-вадзянога энергетычнага рэактара (EPR) трывала ўвайшлі ў лексікон мясцовых жыхароў, гэтаксама як і тэрміны “радыёактыўнасць”, “плутоній” і “ядзерныя адкіды”…