У пятніцу 29 красавіка актывісты ЛГБТ арганізацыі IDAHO Belarus падалі 100 заяваў на правядзенне Марша Раўнапраўя ў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.
Заяўнікамі акцыі выступілі актывісты IDAHO Belarus Сяргей і Наталля Прадзед, Сяргей Енін, Алеся Якубоўская і Раман Навоеў
Нам атрымалася ахапіць практычна ўсе вуліцы і пляцоўкі Мінска, у тым ліку і прыгарадныя. Мы часта атрымліваем адмовы на правядзенне акцый, аргументаваныя тым, што ў дадзеным месцы і ў дадзены час плануецца якая-сці іншая акцыя, і менавіта для гэтага мы ахапілі ўсе часовыя рамкі і ўсе магчымыя месцы, прыдатныя для правядзеньня маршу - заявіў сустаршыня IDAHO Belarus Сяргей Прадзед.
Мы практычна не пакінулі магчымасці забараніць мерапрыемства. Яны будуць альбо вымушаныя даць дазвол, альбо ізноў прыдумаць іншыя мерапрыемствы, запланаваныя ў тых жа месцах і ў той жа час - паведаміў сустаршыня IDAHO Belarus Сяргей Енін.
Марш раўнапраўя ставіць задачу кансалідаваць розныя сацыяльныя групы для ўзняцця пытання аб парушэннях правоў чалавека, дыскрымінацыі, неталерантных адносінаў да людзей па прыкмеце прыналежнасці да якой-небудзь меншасці.
Марш Раўнапраўя пройдзе ў рамках Фестывалю Раўнапраўя, пад час якога будзе прадстаўлены фільм "Каханне Усходняга Блока", а таксама выстава амерыканскага фотамастака Чэда Мічэма, і іншыя мерапрыемствы. У бліжэйшы час на сайце IDAHO Belarus з'явіцца поўная праграма фестывалю.
Паводле: http://www.idahobelarus.eu/