У 20-ым нумары “Нашай Нівы” ад 20 траўня 2011 надрукаваны ліст палітвязня-анархіста Мікалая Дзядка ў рэдакцыю газеты.
Прыводзім тэкст:
“Перш за ўсё хачу падзякаваць вам за тое, што вы робіце. Нягледзячы на звышцяжкія ўмовы беларускай рэчаіснасці, вы робіце газету, якая, на мой погляд, больш за ўсе беларускія выданні адпавядае назве “незалежная”. Не “ліберальная”, ці “апазіцыйная”, а менаваіта незалежная. Вы падымаецце шэраг пытанняў, якія ў іншых выданнях, у тым ліку апазіцыйных, нярэдка замоўчваюцца. Амаль усе 8,5 месяца, што знаходжуся за кратамі, я падпісаны на “Нашу Ніву”.
Хацелася б падзякаваць за нейтральны і незаангажаваны артыкул і за тое, што падымаеце пытанне аб нашай справе на старонках “Нашай Нівы”.
Усяго вам найлепшага!
Цяпер у Беларусі сем палітвязняў-анархістаў, і я хачу пажадаць ім: трымайцеся і зберажыце ў сябе тое святло, якое натхняла вас на барацьбу за справядлівасць! Таксама перадаю прывітанне ўсім палітвязням з сапраўды дэмакратычным светаглядам і чыстым сумленнем!
Нічога не бойцеся!
Мікалай Дзядок, палітвязень, анархіст"