Касацыйныя скаргі на прысуды па справе падпалу бабруйскага КДБ будуць разглядацца ў Магілёўскім абласным судзе 14 ліпеня. Судовае паседжанне распачнецца а 10-ай гадзіне, паведамляе праваабарончы цэнтр Вясна
Фігуранты справы Яўген Васьковіч, Павел Сырамолатаў і Арцём Пракапенка асуджаныя да сямі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суддзя Павел Карцінін прызнаў іх вінаватымі ў падпале будынку бабруйскага аддзялення КДБ (ч. 2 арт. 339 КК — “Асабліва злоснае хуліганства”). Прысуд быў абвешчаны 19 траўня.
Нагадаем, што невядомыя асобы ў ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 г. у Бабруйску здзейснілі напад на будынак КДБ. На ганак была кінута бутэлька з гаручай сумессю. Пашкоджанымі аказаліся толькі дзверы.