Настроить, Войти
Справу Трухановіча суд адправіў на дапрацоўку

Сёньня ў судзе Мінскага раёну адбыўся разгляд адміністратыўнай справы Ігара Трухановіча, затрыманага 8 кастрычніка перад Народным сходам. Судовае паседжанне адбывалася ў закрытым рэжыме. Суддзя Аляксей Мініч адправіў адміністратыўны пратакол на дапрацоўку.

У якасці сведкаў выступалі супрацоўнікі міліцыі Бельмач, Яцына і Камісарчык. У супрацоўнікаў праваахоўных органаў ёсць 5 дзён на дапрацоўку пратакола аб адміністратыўным правапарушэнні. Ігару Трухановічу паведамілі, што пры неабходнасьці яго дадаткова выклічуць позвай.

Разгляд справы пачаўся 10 кастрычніка. З-за няяўкі міліцыянтаў, якія мусілі выступаць у якасці сведкаў па справе, судовае паседжанне было перанесена на 13 кастрычніка. З 8 па 10 кастрычніка Ігара Трухановіча трымалі ў ізалятары на вуліцы Скарыны.

Крыніца