З 11 па 23 кастрычніка ў Менску праходзіць гей-прайд. Яго праграму можна паглядзець на сайце http://pride.gaybelarus.by/
З апошніх навінаў: шэсце ЛГБТ-супольнасці, планаванае на 22 кастрычніка, было прадказальна забаронена Менгарвыканкамам (http://gaybelarus.by/naviny/minsk-gay-pride/shesce-minskaga-gei-praida-22-kastrychnika-zabaronena-mingarvykankamam.html). Арганізатары ўсё адно плануюць правесці шэсце.
А ў суботу 15 кастрычніка прайшоў устаноўчы сход рэспубліканскай ЛГБТ-арганізацыі. Плануецца падача дакументаў у мін'юст на рэгістрацыю (http://yhrm.org/news/regions/belarus/belarusskoe_respublikanskoe_lgbt_obedinenie_podalo_dokumenty_v_minyust_na_regis).