Настроить, Войти
Васьковіч: «Перастаньце называць мяне анархістам, я нацыяналіст»

Хлопца, які шпурнуў кактэйль Молатава ў будынак КДБ, перавялі ў «крытку».

Яўген Васьковіч сядзіць у магілёўскай турме ў камеры на трох чалавек. З калоніі яго перавялі ў «крытку» (турму камернага тыпу) за парушэнні. У тым ліку за тое, што адмаўляўся аддаваць кантралёрам беларускаймоўную Біблію.

18 лістапада ён выйшаў з ШЫЗА, дзе правёў месяц.

Сядзець яму непасрэдна ў турме яшчэ 3 гады, але і пасля гэтага да канца тэрміну будзе яшчэ вельмі далёка… Пра «УДО» (умоўна-датэрміновае вызваленне) ці «замену рэжыму» можна забыць у прынцыпе — гэта тычыцца амаль выключна брыгадзіраў ды заггасаў атрадаў з ліку саміх зэкаў. Асабістаму ворагу Камітэту дзяржбяспекі не прыходзіцца разлічваць на нейкія паслабленні…

У сваім апошнім лісце Васьковіч піша: «Зрабіце, калі ласка, што-хаця, каб у прэсе мяне перасталі называць анархістам. Я быў, ёсць і буду нацыяналістам».

Ён просіць у лістах даслаць яму тэксты патрыятычных песень і публікацыі на нацыянальную тэматыку.

У свой час мне давялося перасякацца з анархістамі на Валадарцы і ў Наваполацку (турма заўжды шліфуе ідэалагічныя супярэчнасці). Дык вось, яны былі заваленыя лістамі як з Беларусі, так і з-за мяжы. Гэта была іх, анархісцкая салідарнасць.

Свой апошні ліст Васьковіч сканчае вершам Арсенневай:

Беларусь, наша Маці-Краіна,
Ты з нас моцных зрабіла людзей…

Алесь Кіркевіч, Гродна, былы палітвязень

  • * *

Яўген Васьковіч 212011, г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а, турма № 4.

Крыніца