Настроить, Войти
Затрыманы Андрэй Пачобут

14 сакавіка па інформацыі Радыё Свабода

Галоўнага рэдактара часапісу “Magazyn Polski ў выгнаньні” Андрэя Пачобута ўчора затрымалі ў Менску супрацоўнікі КДБ, даставілі яго ў цэнтральны будынак КДБ у Менску, а пазьней прывезьлі ў Горадню. Сёньня каля 19-й гадзіны судзьдзя Ленінскага раённага суду Горадні Натальля Козел вынесла яму прысуд – арышт на дзесяць сутак.

Журналіст нібыта нецэнзурна лаяўся каля будынка сьледчага упраўленьня абласной міліцыі на вул.Ажэшкі ў Горадні, куды яго прывезьлі для гутаркі са сьледчым.

Андрэй Пачобут у судовай зале абвесьціў сухую галадоўку.

Сёньня ж у іншым судзе гораду — Кастрычніцкім – пасадзілі на сем сутак калегу спадара Пачобута па Саюзу палякаў — Юзафа Пажэцкага. Ён таксама нібыта нецэнзурна лаяўся.

Комментарии