Мякка кажучы выклікаюць шмат пытаньняў камэнтары Euronews у нядзелю. Зранку мяне зьдзівілі спачатку вельмі "стрыманыя" роклікі наконт суботніх падзеяў у Менску. Аднак якое ж было маё абурэньне, калі цягам дня яны ня проста не пашырыліся, а што разу кастрыраваліся. Падвечар жа камэнтар на фоне ўсё таго ж роліку выглядаў так: "У Менску у сутыкненьнях міліцыі з дэманстрантамі пацярпела 8 міліцыянтаў і па розных дадзеных ад аднаго да пяці дэманстрантаў. Цяпер на вуліцу выйшлі прыхільнікі Лукашэнкі". !!!!!!!!!!!!!! Проста калька з БТ!!!! Ні пра затрыманых, ні пра што!!! Во сукі, а на іх нехта моліцца. Усім вядома, што Лукашэнка праплаціў працу ўсіх расейскіх каналаў. Аказваецца ён нейкім чынам дабраўся й да Эўраньюс (магчыма, у выніку гандлю паміж Расеяй і Эўропай; іншыя зьвесткі, што расейскія Эўраньюс робяць супрацоўнікі РТР).
Неабходна вызначыць, якія камэнтары былі на іншамоўных службах Эўраньюс (могуць адрозьнівацца). Калі такія ж ідыёцкія, варта закінуць гэтую інфу на асноўны індымэдыйны рэсурс, каб папсавалі нэрвы гэтым двурушным эўрапескім казлам. Калі камэнтары адрозьніваюцца, трэба зрабіць так, каб тыя эўрапейскія казлы настучалі па рогах расейскім.