У суботу, 26 сакавіка, актывісты Руху за студэнцкае самакіраваньне правялі сэмінар, прысьвечаны рэформе вышэйшай адукацыі, якая ажыцьцяўляецца ўладамі дзеля скарачэньня дзяржаўнага фінансаваньня вышэйшае адукацыі ды пераводу яе на рынкавыя рэйкі. Пад час сэмінару былі разгледжаныя сацыяльна-эканамічныя аспэкты рэформы і ейная сувязь з глябальным працэсам камэрцыялізацыі адукацыі. Быў таксама прадстаўлены праект альтэрнатыўнага ўнівэрсітэту як асяродку свабоднага разьвіцьця асобаў ды незаідэялягізаванай навуковай дзейнасьці. Абмяркоўвалася альтэрнатыўная праграма рэформы вышэйшай адукацыі ў Беларусі. У хуткім часе матэрыялы сэмінару будуць даступныя ў Інтэрнэце. Сачыце за абнаўленьнямі на сайце http://belarus.avtonom.org/studorg.
Сэмінар па рэформе вышэйшай адукацыі.
Тэги
Образование: 0.50
Powered by Free Software, including
Ruby programming language,
PostgreSQL database.
Samizdat engine is free
software; you can distribute/modify it under the terms of the GNU
General Public License
version 3 or later.