Сёньня, у дзень нараджэньня ініцыятара электрафікацыі ўсёй краіны — Уладзімера Ільіча Леніна ў Гомелі быў праведзены флэш-моб супраць падвышэньня з траўня тарыфаў на электрычнасьць. Задума была простая: сабрацца а 18-й на плошчы ля помніка Леніну зь лямпачкай і прастаяць 5 хвілін. Зразумела, што сэнс такога мерапрыемства застаўся б абывацелю незразумелым, але кгб спужалася. (Увогуле, гэта ня першы флэш-моб у Гомлі. Праходзілі два апалітычныя, плюс студэнты праводзілі палітычны з чытаньнем і выкіданьнем саўбелкі.)
Карацей народу мусіла быць ня менш за 50 чалавек. Мы ішлі ўпяцёх. На падыходзе да помніка тусаваўся гаёвы, стаяў казялок. У 30 мэтрах да помніка да нас падыйшоў гапаватага выгляду чэл у спартовым касьцюме і папярэдзіў, што калі мы будзем запальваць лямпачкі ля Леніна, нас сьвінцяць, і паказаў на мікрааўтобус, у якім сядзелі такія ж гэбісты. Карацей, сабралося нас каля 15 чалавек, як высьветлілася, астатніх зявярнулі гэбісты. Нейкі мянтоўскі начальнік паведаміў Ю.Г., што калі падыйдзем да помніка зь лямпачкамі, то нам прышыюць 156 АК (дробная хуліганка). Мы адыйшлі на 10 мэтраў, дасталі лямпачкі пастаялі 5 хвілін. Гэбісты ўсё мітусіліся, базарылі па мабілах. Пасьля мы сабраліся і арганізавана свалілі.
Мараль — маразм улад ня ведае межаў, ім удалося палітызаваць такую абсалютна незразумелую акцыю. І, думаю, мы такі іх у ёй перамаглі.