Афіцыйных мерапрыемстваў, апроч гулянак на плошчы Леніна з папсой і гарэлкай, у Гомлі не плянавалася. У такой сытуацыі няма чаго й думаць, каб арганізаваць хоць нейкі пікет, ці выйсьці асобным блёкам на дэмастрацыю. Таму вырашылі арганізаваць прагулку ад пло шчы Паўстаньня да плошчы Леніна пад чорнымі і чырвонымі балёнікамі, распаўсюджваючы тэматычную лістоўку.
Ад самага пачатку ўсё пачалося неяк ня так: народ зьбіраўся няхутка, чорныя балёнікі пасьля надзіманьня сталі фіялетавымі. Але не як набралося каля 15 чалавек з улікам пары зубраў, КПБэшнікаў і лібэралаў. Абляпілі балёнікі антыфа/анарха налепкамі, нарысавалі (А), зубры на сініх (16), рушылі да плошчы Леніна, пачалі распаўсюджваць улёткі. Дзеўчына-лібэралка з улёткамі ішла па правым баку Савецкай, астатнія па левым. На скрыжаваньні з Ланге дзеўчыну пачалі вінціць мент па форме і мент па цывілу (ён займаецца рознага кшталту апазыцыяй), пацягнулі ў машыну, у якой сядзеў яшчэ адзін мент у цывіле. Мы перайшлі на той бок з мэтай адбіць яе, але яе ўжо запіхнулі ў машыну. Некаторыя падрабязнасьці я зараз прапушчу, але пачалі брутальна вінціць нашага таварыша (аказалася, што мусары былі яшчэ ў адной машыне). Выскачыў мусар з камэрай, пачаў здымаць. З нашага боку таксама рабілі фоткі і здымалі ўсё на в ідэа. Таварыша зацягнулі ў машыну. Адзін з мусароў кінуўся на чувака з відэакамэрай, той з двума чувакамі уцякаць.
Карацей, мы расьсеяліся. Наша групка (двое нашых + зубр з фоцікам) дварамі выйшлі на Камунараў (другога адыходу не было, а выйшлі да упраўленьня ўнутраных спраў), там пабачылі яшчэ траіх нашых (адзін зь відэа), за якімі гналіся мусары на машыне (ужо трэцяя машына). На нас не зьвярнулі ўвагі і мы дварамі, скінуўшы ўлёткі, выйшлі на праспэкт і пайшлі да вакзала. Перадыхнулі ў дворыку, паспрабавалі зьвязамі з хлопцам з той тройкі - тэлефон быў адключаны. Праз паўгадзіны стала вядома, што іх узялі.
Фоткі з затрыманьня будуць.