Настроить, Войти
Lyrics: "Нас разам замнога -- народ не перамогуць!"
автор гость, дата 2006-05-04 13:38, html, связано с: Вершы
Беларуская лякалiзацыя :)
==================


Паўстаць, сьпяваць!
Мы йдзем перамагаць!
Сьцягi адзiнства
Пачалi лунаць!
Прыходзь сюды -
Пакрочым мы у такт,
I ты пабачыш
Песьню i свой сьцяг,
А там на усходзе чырвань
Сонечнага дня
Абвесьцiць ранак
Новага жыцьця.


Паўстаць, трываць
Мы йдзем перамагаць!
Каб годна жыць,
змагацца i кахаць!
Мы знойдзем шчасьце
для усiх людзёў
Ты чуеш гоман
Тысяч галасоу
Яны сьпяюць, крычаць
I кажуць пра свабоду
Яны сьцьвярджаюць -
Радзiма будзе вольнай!


    I разам з людзямi
    Што сталi у шэраг
    мы выгукнем звонка
    мы выгукнем НАПЕРАД

    Нас разам замнога!
    Народ не перамогуць!
    Нас разам замнога!
    Народ не перамогуць!



Гартуе еднасьць
Родная зямля
Ад Салiгорску
i да Берасьця
Праз офiсы й калгасы
Ад фабрык да лясоў
Ты чуеш гоман
тысяч галасоу
Нас аб'яднала праца
I крокi ў барацьбе
Наш рух нясе свабоду
Свабоду для цябе

Паўстаць, сьпяваць!
Мы йдзем перамагаць!
Мiльёны прауду
Пачалi казаць.
Паўстань са мной
Пачнем апошнi бой
З прыгнётам, крыўдай,
зброяй i хлусьнёй
Мая сястра, мой брат
З гарачаю душой,
Заусёды поруч
Буду я з табой!



    I разам з людзямi
    Што сталi у шэраг
    мы выгукнем звонка
    мы выгукнем НАПЕРАД

    Нас разам замнога!
    Народ не перамогуць!
    Нас разам замнога!
    Народ не перамогуць!
Тэги

Вершы: 1.00