Настроить, Войти
Спроба плану грамадзянскага супраціву.
автор гость, дата 2006-05-05 13:28, комментариев: 4

Спроба плану грамадзянскага супраціву.

Мэта: У сітуацыі, калі ўладу ў краіне захапіла некампетэнтная і крыміналізаваная групоўка, якая сістэматычна парушае закон і шкодзіць нацыянальным інтарэсам, пры гэтым пазбаўляючы грамадства магчымасці паўплываць на яе дзеянні, адзіным выйсцем грамадства ёсць негвалтоўны супраціў. Мэтаю супраціву ёсць аднаўленне законнасці ў краіне праз адхіленне ад улады яе цяперашніх прадстаўнікоў вышэйшага ўзроўню. Дзеля гэтага патрэбна пазбавіць іх магчымасці карыстацца дзяржаўнымі механізмамі праз спыненне іх функцыянавання. Улада трымаецца на павазе і страху. Павагі ўжо няма, страх пачне таяць пасля таго, як з'явяцца дэзерціры з яе шэрагаў.

Удзельнікі: удзельнікі нефармальнага антыдыктатарскага супраціву, актывісты моладзевых рухаў і палітычных партый, недзяржаўныя медыі, неарганізаваныя свядомыя грамадзяне. Аб’екты: Абсалютная ўлада на дадзены момант сканцэнтраваная ў руках адной асобы, рэальныя паўнамоцтвы якой сягаюць далёка за межы афіцыйных службовых абавязкаў. Удзел у падтрыманні створанага Лукашэнкам парадку нават бліжэйшых да яго асобаў зведзены да мінімума, афіцыйных альбо неафіцыйных пераемнікаў ён пакуль што не мае. Таму адным з асноўных аб'ектаў уздзеяння мусіць быць абраная асоба Лукашэнкі. З прычыны асаблівасцей ягонага псыхалягічнага развіцця ён мае заніжаную самаацэнку і найбольш хваравіта ўспрыймае крытыку ягоных асабістых якасцей і здзяйсненняў. Таксама канфлікты любога характару ( палітычныя альбо ідэалягічныя) ён схільны ўспрымаць як асабістыя. Такім чынам, асабовая нестабільнасць Лукашэнкі ў выпадку ўздзеяння на ягоныя балючыя кропкі (паходжанне, рахункі за мяжой, сямейныя ўзаемаадносіны і гэтак далей), як правіла, выклікае з ягонага боку неадэкватныя рэакцыі, якія зараз ужо ніхто ў ягоным акружэнні ня здольны кантраляваць. Гэтыя праявы даюць дадатковыя падставы для крытыкі і гумару, а таксама падрываюць веру ягоных прыхільнікаў і свядомых паслугачоў, выкрываюць сапраўдную прыроду рэжыма і ягонага стваральніка. У гэтым рэчышчы асобная ўвага мусіць быць нададзеная зручным для нанясення надпісаў паверхням (доўгім платам, будынкам, схілам і дрэвам) уздоўж маршрутаў грамадскага транспарту ад спальных раёнаў да цэнтру Менску і іншых гарадоў, а таксама ўздоўж чыгуначных пуцей з разлікам на дачнікаў. Адным з-за найбольш распаўсюджаных павінны быць надпіс: “Лука-вор” (коратка і найбольш эфектыўна). Найлепшаю маскіроўкаю стане уніформа супрацоўнікаў гарадскіх службаў, у прыватнасці, памаранчавыя камізэлькі. Улёткі, надрукаваныя буйным шрыфтам, можна наклейваць на шыбы тралейбуса ці аўтобуса з вонкавага боку тэкстам усярэдзіну на прыпынках у спальных раёнах, дзе міліцыі паменей і адкуль вялікія колькасці людзей перамяшчаюцца штораніцы ў цэнтр.

Другім аб'ектам мусяць быць людзі, задзейнічаныя ў фальсіфікацыях выбараў і ажыццяўленні рэпрэсій, асобы, якія сталі ініцыятарамі рэпрэсій, а таксама знакавыя асобы рэжыму. За абстрактныя каштоўнасці - праўду, гуманнасць, справядлівасць-трэба змагацца не абстрактна, а канкрэтна супраць канкрэтных носьбітаў і распаўсюднікаў бессаромнасці і гвалту над мараллю і законам. Аднымі з першых аб'ектаў уздзеяння мусяць стаць беларускія тэлеканалы і іхныя супрацоўнікі, як людзі публічныя, як голас і зброя рэжыму. (у перспектыве магчымае пашырэнне сферы ўздзеяння за кошт мясцовых карэспандэнтаў расейскіх тэлеканалаў і выданняў, а таксама расейскіх і іншых замежных палітыкаў). Таксама сюды ўваходзяць супрацоўнікі карных ворганаў і розных частак спецыяльнага прызначэння, якія выкарыстоўваюцца дзеля падаўлення грамадскага супраціву. Для пачатку: высвятленне месца пражывання і дыслакацыі гэтых супрацоўнікаў, іншай асабістай інфармацыі пра іх і іхныя сем'і. Інфармаванне іх пра гэта: тэлефанаванні (з аўтаматаў) на хатнія нумары і дастаўка канвертаў з фота, дзе зафіксаваны іхны ўдзел у рэпрэсіўных дзеяннях. Тлумачальная работа з супрацоўнікамі і іхнымі блізкімі, з дзяўчатамі, што сустракаюцца з шэраговымі супрацоўнікамі. Інфармаванне бліжэйшых суседзяў і знаёмых пра злачыннасць выконваемых гэтымі супрацоўнікамі загадаў і іхныя перспектывы. Акты дробнага сабатажу ў дачыненні да іхнай маёмасці: аўтамабіляў, дзвераў (дзвярных замкоў) і вокнаў кватэр і г.д. Абвяшчэнне некаторых карнікаў «па-за законам» з абвяшчэннем амністыі для асоб, якія нанясуць шкоду самім карнікам ці іхнай маёмасці. Мусіць вітацца пераход супрацоўнікаў карных ворганаў і фарміраванняў на бок народа: праца з іншымі супрацоўнікамі, прадастаўленне інфармацыі, сабатаж. Трэцім аб'ектам ўздзеяння мусяць быць арганізаваныя рэжымам масавыя мерапрыемствы і святкаванні, прапагандысцкія кампаніі. Іх трэба не проста выкарыстоўваць, а, па магчымасці, напаўняць уласным зместам праз далучэнне да іх са сваімі мэтамі і лозунгамі, альбо зніжэнне эфекту ад іх праз байкот і іншыя формы супраціву. Наперадзе ў ліку падобных мерапрыемстваў трэба назваць 26 красавіка, 1 траўня, выстава «СМІ ў Беларусі» (03-07.05) і інш., святкаванне перамогі над фашыстоўскай Нямеччынай (калі найбольш актыўна выкарыстоўваецца прапаганда супраць апазіцыі, беларускіх сімвалаў і мовы), 22 чэрвеня (пачатак ВАВ), 3 ліпеня. Чацвертым аб'ектам трэба лічыць створаныя рэжымам арганізацыі кшталту БРСМ альбо новастворанага «саюза пісьменнікаў» на чале з Чаргінцом. Формы: Пэрформансы, флэшмобы, хэпенінгі ёсць нескладаным і сучасным паводле формы спосабам стварэння навінавай нагоды. Маюць магчымасць ператварыцца ў моду сярод моладзі і вабіць сваёй «прасунутасцю» ды прыналежнасцю да эліты. Ствараюць легенды, якія шырока разыходзяцца нават сярод пакуль палітычна не ангажаванага люду. мэтанакіраванае ўздзеянне на медыі рэжыма. Варыянты: Шырока абвяшчаецца, што кожны свядомы грамадзянін мусіць падпісацца на месяц на СБ і\ці купіць газету ў шапіку і выкінуць у сметніцу ля цэнтральнай рэдакцыі ці бліжэйшага корпункта, ці ля любых мясцовых органаў улады, аж да ЖЭКу. Падыдуць таксама любыя шматлюдныя месцы кшталту прыпынкаў грамадскага транспарту. Хто ведае, хай складае ля дзвярэй і ў паштовыя скрыні супрацоўнікаў СБ. Не трэба забываць таксама Кастрычніцкую плошчу. Як варыянт:"Газета для туалета". Дэманстратыўнае набыццё й пакіданне ў грамадзкай прыбіральні (у прыбіральнях устаноў, у тым ліку, навучальных) СБ. Метадычна не набываць рэчы і прадукты, якія рэклямуюцца на БТ, АНТ і СТВ. Прадпрымальнікам, якія гандлююць на рынках, не браць іх на рэалізацыю (усё роўна рэалізацыі не будзе). Пашырэнне акцыі па маляванню лагатыпа БТ на смеццевых кантэйнерах на кожны горад і гарадскі пасёлак краіны. Гэтыя ж лагатыпы маляваць на дзвярох публічных туалетаў. Праз гэтую акцыю іміджу і камерцыйнай дзейнасці тэлеканала будуць нанесеныя адчувальныя страты з-за адмоўных асацыяцый, звязаных з лагатыпам канала. Стварэнне перашкодаў у выкананні прафесійных абавязкаў супрацоўнікамі дзяржаўных медыяў, напрыклад, падчас натурных здымкаў, апытанняў на вуліцы. Асобная тактыка павінна выкарыстоўвацца падчас правядзення апазіцыйных акцыяў, дзе здымачныя группы БТ іт іншых каналаў належыць проста абступаць колам людзей, якое змяшчаецца следам за здымачнай групай. Байкот: а) асабісты (байкот асобаў) - ігнараванне (дэманстратыўнае невітанне, ухіленне ад размоваў з імі альбо знаходжання ў адным памяшканні з імі, адварочванне) супрацоўнікаў дзяржаўных тэлеканалаў і найбольш адыёзных супрацоўнікаў друкаваных медыяў, супрацоўнікаў выканкамаў і адміністрацый навучальных устаноў, міліцыянтаў і суддзяў, якія маюць дачыненьне да рэпрэсій. Пры магчымасьці асабісты байкот трэба пераносіць і на ўдзельнікаў сям'і гэтых асоб: калі дзіця суддзі ці БэТэшніка будуць ігнараваць аднакласнікі-аднагрупнікі, эфэкт будзе істотны. Даступнае кожнаму з іх выйсце - звальненне з працы- будзе іхным маральным выратаваннем і прыкметнай перамогай, бо стане ўзорам для ўсіх наступных паслугачоў рэжыму, вартых асабістага ўздзеяння. Зусім не абавязкова дзеля праяўлення байкоту трэба чакаць выпадковай сустрэчы; б) карпаратыўны (байкот арганізацый) - абвяшчаецца канкрэтным гагдлёвым маркам, арганізацыям і прадпрымальнікам, якія бралі ўдзел у фальсіфікацыях выбараў і рэпрэсіях; знаходзяцца ў цеснай супрацы з уладамі (спасаваньне міліцыі, акцый у падтрымку дзяржаўных медыяў); кіраўнікам, а пазьней і шэраговым членам БРСМ. Асобная ўвага мусіць надавацца прадпрыемствам, якія непасрэдна альбо ўскосна належаць прадстаўнікам рэжыму. Найбольш балюча дзейнічае байкот тады, калі б'е па камерцыйных інтарэсах канкрэтных бізнесменаў альбо іхных апекуноў у адміністрацыі. Акрамя іншага, гэта зменьшыць фінансавыя магчымасці рэжыму й памагатых. У гэтым выпадку ўзорным аб'ектам магла б стаць аўтазапраўка, якая належыць жонцы Паўлічэнкі і пра якую паведамляла прэс-служба АГП. Да гэтай групы аб'ектаў належаць і размешчаныя ў Беларусі прадстаўніцтвы расейскіх фірмаў, якія праводзяць актыўнае супрацоўніцтва з незаконным рэжымам альбо замахнуліся на тое, каб праглынуць частку беларускай маёмасці. в)байкот запісам і канцэртам тых выканаўцаў, беларускіх і расейскіх, можа быць, пакуль асобных, якія выступалі на аплочаных уладай канцэртах. Дзеля гэтага можна вырабіць ды каля месцаў продажу музыкі наляпіць спіс удзельнікаў гэтых канцэртаў. Калі ж нехта з гэтых зорак зявіцца ў горадзе з канцэртам, няцяжка на афішах маркерам падпісаць (ці наляпіць папярэднераздрукаваныя паперкі) "Яна пела "За бацьку!"/"Яна пела за Дыктатара!" ці яшчэ нешта трапнае ды моцнае. Не выключана, што продажы квіткоў на білеты і запісаў пасля апошніх падзей і так зменьшацца, але ў выпадку абвяшчэння акцыі гэта дазволіць людзям адчуць сваю сілу. улада, якая прэзентуе сябе як «моцная», страчвае сілу ад людскога смеху. Помнік Дзяржынскаму ў Менску мусіць спасцігнуць такі ж лёс, які напаткаў помнік Мураў'ёву-Вешальніку ў Вільні (які шматкроць заліваўся валяр'янкаю, абляпляўся навакольнымі катамі і быў урэшце прыбраны ). Канцэпцыя «хімічнай вайны» патрабуе распрацоўкі з дапамогай адмыслоўцаў. патрабаванне выканання ўсіх наяўных і дзеючых інструкцый і закіданне дзеля гэтага дзяржворганаў заявамі і скаргамі. У гэтым выпадку спатрэбіцца вопыт барацьбы за дакладнае выкананьне сваіх абавязкаў камунальнымі і іншымі службамі сваіх абавязкаў (крыху інфармацыі для гэтага маецца на сайце www.nash-dom.info), масавае патрабаванне выканання прадэкляраваных рэжымам ільгот, прынцыпу «аднаго вакна» і інш. Асабістая ўвага надаецца асобам, вядомым удзелам у фальсіфікацыях, парушэнні законаў і тым, якія сталі ініцыятарамі рэпрэсій. Кожных іх займае займае тую ці іншую пасаду. На іх, як і на міліцыянтаў альбо суддзяў павінны быць напісаныя сотні скаргаў. Спыненне кампаніі толькі пасля звальнення з працы. Ганаровым абавязкам кожнага грамадзяніна мусіць быць абвешчанае ўхіленне ад любых падаткаў і плацяжоў, аж да аплаты праезда ў грамадскім транспарце. Найбольш эфекту гэта дало б у тым выпадку, каб усім пацярпелым у выніку гэтага была абяцаная амністыя пасля адхілення незаконнага кіраўніцтва краіны ад улады і кампенсацыя стратаў за кошт вернутых народу накапленняў дыктатара і ягоных паслугачоў. Штотыднёвыя (напрыклад у нядзелю) масавыя шпацыры з канцэнтрацыяй на Нямізе, на Кастрычніцкім пляцы, у Купалаўскім скверы, на плошчы Перамогі з сімволікай і недзяржаўнымі газетамі ў руках (якія можна аддаць любому ахвотнаму, які не чытаў). Таксама ў кішэнях могуць быць па адным-два значыкі, налепцы, каляндарыкі, дыскі, улётцы ("знайшоў у пад'ездзе / паштовай скрыні"). Не выпускаць з-пад увагі прамысловыя ды іншыя прадпрыемствы: Беларусь -краіна прамысловая, хаця прамысловасць мае пераважна дэкаратыўны характар. Затрымкі заробку, падвышэнне коштаў, вымушаныя адпачынкі і інш. павінны станавіцца падставай для прапаганды сярод рабочых. Паколькі пасля ўвядзення кантрактнай сістэмы малаверагодныя адкрытыя выступленні працоўных, варта пачаць з распаўсюду інструкцыяў наконт правядзення, напрыклад, страйку па-італьянску. Адкрытыя страйкі, як узор для іншых, павінны атрымліваць імгненную і максімальную падтрымку (інфармацыйную, матэрыяльную і юрыдычную), нават насуперак магчымаму на пачатку нежаданню ўдзельнікаў. Вартае развіцця вяртанне імя Скарыны праспекту (http://charter97.org/bel/news/2006/04/14/prospekt ( толькі трэба ўсё ж па-беларуску) і наданне плошчы імя Каліноўскага. Для гэтага можна выкарыстоўваць спосаб “мазаікі”: надпіс ствараецца размнешчанымі ў адпаведным парадку людзьмі, пакінутымі прадметамі, паступовай (два-тры на дзень) афарбоўкай кавалкаў бруку, якая выконваецца у розных месцах надпісу.

У арсенале "мірнай рэвалюцыі" маецца досыць іншых прыдатных для Беларусі сродкаў. Кампаніі негвалтоўнага супраціву і грамадскага непадпарадкавання могуць разгортвацца паступова, як у маштабах усяе краіны, так і асобных гарадах і мясцовасцях, асабліва спачатку. Сэнс акцыяў ня ў тым, каб камусьці нашкодзіць, а каб прадэманстраваць сілу ўзгодненага дзеяння з выразна бачным эфектам. Трэба чакаць, што водгук на пачатку будзе слабым, але, як паказвае досвед іншых народаў, у справе негвалтоўнага супраціву таксама патрэбная трэніроўка. Акцый павінна быць шмат, яны павінны адбывацца ня толькі ў сталіцы, няхай некаторыя з іх з удзелам невялікай колькасці людзей (Беларусь -невялікая краіна), але павінна складвацца ўражанне бесперапыннасці і магутнасці супраціву. Неабходна задзейнічаць як мага болей з уласцівай нашаму народу фантазіі і выдумкі, нічым не стрыманай ініцыятывы. Разнастайнасць ды нестандартнасць акцый дасць магчымасць павялічыць эффект праз адлюстраванне ў медыях ды праз асабістыя зносіны. Акцыі праводзяцца паўсюль адначасова альбо на працягу кароткага перыяду з тым, каб карнікі не паспелі нічога зрабіць. Беларускае мовы варта прытрымлівацца як з кропкі гледжання вырашэння вялікай задачы нацыянальнага Адраджэння, без якой не бывае ўстойлівай дзяржаўнасці, так і з меркаванняў знакавасці нацыянальнай мовы, як прыкметы адрознасці ад афіцыёзнай прапаганды і расейскіх медыяў. Менавіта гэтаю адрознасцю, якая палягчае для гледача альбо слухача выбар інфармацыйных крыніц, шырока карысталіся прыхільнікі дэмакратыі на Украіне, хаця сітуацыя там ня дужа моцна адрозніваецца ад беларускай. Галоўная перавага негвалтоўнага супраціву ў тым, што народ атрымае эфектыўны сродак барацьбы, які дазволіць пазбегнуць перадачы эстафеты супраціву прыхільнікам гвалту. Гэта тым больш важна, паколькі менавіта да ўзброенага супраціву зараз рыхтуецца і штурхае народ напалоханая ўлада.

Комментарии
  • автор a., дата 2006-05-05 16:34, ссылка

    По форме это сообщение -- чистой воды спам: явный дубликат (причём устаревший: "Наперадзе ў ліку падобных мерапрыемстваў трэба назваць 26 красавіка..."), скопировано без сохранения форматирования и без использования функции предварительного просмотра.

    По содержанию местами тоже смахивает на провокацию, чего только стоят предложения преследовать детей холуёв режима (в лучших традициях сталинских "детей врагов народа"), очень сомнительны и откровенно подставные призывы к саботажу и открытому уклонению он налогов.

    От следования таким советам эффект может оказаться обратным ожидаемому -- криминализация сопротивления окончательно развяжет руки режиму и даст повод сажать людей направо и налево.

    Забывать холуёв нельзя, но нельзя и опускаться до мелкой уголовщины -- победа, достигнутая негодными средствами, неизбежно приведёт и к негодным результатам. Сопротивление должно быть созидательным!

  • автор гость, дата 2006-05-05 21:54, ссылка

    "И нет рук для чудес кроме тех, что чисты..."

  • автор a., дата 2006-05-06 13:05, ссылка

    Именно так, спасибо за цитату к месту ;-)

  • автор гость, дата 2006-05-08 12:40, ссылка

    Надзвычай неканкрэтная крытыка, нестваральная (несозидательная – рус.). крытыкуешь – прапануй. Пра асноўны артыкул – лічу шэраг прапаноў з-большага рэальны, але гэтага ўсе-роўна мала. І яшчэ што важна, дык каб гэтым рэальна займаліся большасьць пратэстнага электарату, а інфармацыі цэнтралізаванай з канкрэтнымі прапановамі можна знайсці хіба на нейкіх форумах, якія не шмат хто наведвае. Трэба, спадарства, больш над гэтым працаваць, усім.

    Я.Н. Глум