Настроить, Войти
НА ДЗЯСЯТЫ ДЗЕНЬ У ГАЛАДОЎЦЫ ЎДЗЕЛЬНІЧАЮЦЬ 25 ЧАЛАВЕК
автор гость, дата 2006-06-07 16:11, комментариев: 1

У сераду да маладафронтаўскай галадоўкі далучыліся тры актывісты ў Мастах, чатыры ў Менску і два ў Баранавічах.

Такім чынам галадоўка з патрабаваньнямі спыніць крымінальны перасьлед лідэраў Маладога Фронту й вызваліць усіх палітзьняволеных працягваецца ў Салігорску, Менску, Магілёве, Жодзіна, Лідзе, Гародне, Нясьвіжы, Бабруйску, Баранавічах, Мастах й Луцку.

Зьміцер Хведарук: "Ні ў якім разе мы не збіраемся прыпыняць галадоўку. У нас ёсьць канкрэтныя патрабаваньні да ўладаў, і пакуль яны не будуць выкананыя, маладафронтаўцы будуць працягваць акцыю, тым больш, што кожны дзень да галадоўкі далучаюцца новыя людзі". http://www.mfront.net/

Комментарии
  • автор Thistle, дата 2006-06-07 16:51, ссылка

    товарищ, у вас caps lock заело. не пишите заголовки заглавными буквами, пожалуйста.