На ўсю гэтую дыскусію хачу адрэагаваць наступным:
1. Ахвяры "гісторыі" - ягоныя сябры, якія давяралі гэтаму чалавеку. Вынік "даверу": адзін Ю. пракаціўся на хімію на паўтары гады, другі Ю. атрымаў папраўчыя работы на год. Гэта факт. Факт таксама, што ні адзін, ні другі ўвогуле не займаліся гандлем "кантрафактамі" - іх "па-сяброўску вельмі папрасілі". А гэта і ёсьць правакацыя. (Былі, як аказалася, і іншыя "просьбы", але людзі не павяліся) Калі ў некага існуе патрэба - магу выкласьці тут падрабязныя сьведчаньні непасрэдных ахвяраў "Як гэта было".
2. Адразу ад пачатку дыскусіі на падобныя тэмы - і гэта прад"ява да мадэратэраў - варта адключаць актыўнасьць "гасьцёў". Такія рэчы ня могуць абмяркоўвацца ананімна. Ці будзем спрачацца зноў пра прынцыпы Індымэдыі?
3. У мяне таксама ўзьнікае такое пытаньне: чаму справы 2002-2003 гадоў усплылі менавіта тут і цяпер? Ці ёсьць пагроза, што нехта несьвядучы трапіць у падобную пастку? Калі так - ёсьць патрэба абмяркоўваць, калі не - то ня варта было і варушыць гэтую справу. Хай бы тое засталося на сумленьні гэтага чалавека.
П.С. З Навінкамі гэты чалавек перастаў стасавацца менавіта з-за гэтых даволі празрыстых гісторыяў.