Ані ПКБ ані КПБ не лічу самастойнымі палітычнымі сіламі, абедзьве арганізацыі -- хутчэй дэкаратыўныя элемэнты у артаганальных палітычных спектаклях.
З 1991 году ані ПКБ ані КПБ аніводнага разу не выступілі у якасьці ідэйных гэнэратараў. Іхны максымальны посьпех на ідэйна=тэарэтычна-прапагандысцкім полі -- адценьваць ідэялёгію галоўных гульцоў свайго палітычнага сэктару.
З 1996 ПКБ грала гэтую ролю на праваапазыцыйным фронце, які апасьля апошніх выбараў імкліва адыходзіць у нібыт.
Да 1996 тыя ж людзі выконвалі абсалютна тыя ж ідэйныя функцыі на палітычным фроньце псэўда-левай апазыцыці, сфармаваным "Славянскімі Саюзамі", Гайдукевічам etc. Псэўда-левы апазыцыйны фронт вычарпаў сябе з прыходам да улады ягонага прадстаўніка у 1994 і пераразьмеркаваньнем схемы палітычнай канкурэнцыі да 1996.
У выніку згаданага пераразьмеркаваньня ідэйнае супрацьстаяньне франтоў квазі-левай і правалібэральнай апазыцыі (1991-1994) ператварылася у супрацьстаяньне квазі-левага уладнага і праваапазыцыйнага фронту (1996-2006).
У адрозьненьне ад астатніх прадстаўнікоў квазілевага фронту, якія пасьля 1994 імкліва зьніклі як арганізацыйныя адзінкі, ПКБ з шэрагу прычынаў здрэйфавала на праваапазыцыйны фронт -- адзіны шлях, пры якім яна магла аб'ектыўна утрымацца, не разваліўшыся і ня стаўшы часткаю вэртыкалі.
На новаўтвораным пасьля 1996 квазі-левым праўладным фроньце заканамерна паўстала КПБ, якая выконвала мэты, абсалютна ідэнтычныя калякінскім -- ідэалягічнага актору другога пляну.
Сёньня, у 2006 можна сказаць што мы назіраем аб'ектыўнае зьнішчэньне фронту правалібэральнай апазыцыі, які вычарпаў свой рэсурс разьвіцьця. Іншымі словамі -- мы напярэдадні новае біфуркацыі, у выніку якой зноўку зьменіцца схема палітычнага супрацьстаяньня.
Такім чынам праблема вынесеная на дыскусыю == зьяўляецца аб'ектыўнай часткай гістарычнага працэсу.
Адпаведна з агоніяй правалібэральнага фронту, пачалася агонія і ягонай неад'емнай часткі ПКБ. Мінюст разам з чыкінцамі -- толькі выконваюць ролю магільшчыка ПКБ, якая дасталася ім у сувязі з гістарычнай неабходнасьцю. І хутчэй за ўсё, давядуць яе да канца.
Сытуацыя вельмі нагадвае імклівы распад квазілевай апазыцыі у 1994-1996 гадах, толькі сёньня на звалку гісторыі выпраўляюцца правалібэралы.
Можа паўстаць заканамернае пытаньне -- чаму мы аналізуем толькі ідэалягічны аспект палітычнага супрацьстаяньня?
Адказ будзе простым -- таму што у кантэксьце канфлікту КПБ-ПКБ-Мінюст ідэалягічны аспект зьяўляецца цалкам вычарпальным.
Каб ацаніць гістарычную ролю палітычных сілаў такога кшталту, паспрабуем выкарыстаць наступную сыстэму каардынатаў: 1. Ідэялягічны уплыў 2. Уплыў на дзяржаўнае кіраваньне 3. Уплыў на грамадзкі рух
Лёгка заўважыць, што па пунктах 2 і 3 абедзвум партыям можна паставіць сьмелыя нулі. Нават калі адінкавыя іх прадстаўнікі і дасягалі посьпехаў на гэтых палёх, то выключна апасьля таго як выходзілі за межы роляў партыйных агентаў.
Такім чынам, КПБ і ПКБ -- яскравыя мадэлі выключна ідэялягічных актораў, прычым актораў другога пляну (гэты тэзыс вынікае з аналізу будзь-якой прэсы за апошнія 10 гадоў на абодвух ідэялягічных франтах). Другаплянавасьць мае на увазе тое, што гэтыя партыі не фармавалі і не фармуюць ідэялёгію сваіх франтоў, а толькі калярытна падкрэсьліваюць ды адценьваюць сфармаваныя галоўнымі гульцамі тэзысы.
Паколькі размову мы вядзем аб ідэялягічных акторах, аналіз палітычнай барацьбы у астатніх сектарах -- улады і грамадзкай думкі -- дазвольце адкласьці да іншых дыскусыяў.
Адпаведна вышэйсказанаму, пытаньні аб ідэйнае ролі ПКБ ці КПБ на г.зв. "новай левай сцэне" здымаюцца.
Найперш, таму што аніводнай з партыяў ня сьвеціць стаць часткай новага леваапазыцыйнага фронту, яны за 10 год ужо сталі неад'емнымі часткамі сваіх франтоў. Па-другое, у любым выпадку іх роля была б другаснай, бо пераход да першых ідэйных роляў абсалютна не адпавядае існасьці згаданых партыяў, як паказана вышэй.
Што маецца на увазе пад "новым леваапазыцыйным фронтам"?
Лёгіка падказвае, што у выніку біфуркацыі, на якой мы знаходзімся (аналягічная біфуркацыя мела месца у 1994-1996 гадох), з 2006 году палітычная барацьба мусіць разгарнуцца паміж фронтам улады і новым апазыцыйным фронтам, які прыйдзе на зьмену разбуранаму правалібэральнаму.
Выглядае дастаткова вялікай верагоднасьць, што на у якасьці новага удзельніка барацьбы мусіць паўстаць і сфармавацца фронт менавіта левага кшталту, хаця ягонае канкрэтнае увасабленьне пакуль што падаецца дастаткова цьмяным. Абгрунтаваньне гэтага тэзысу я таксама пакіну дзеля асобнае дыскусыі. Зазначу толькі што не лічу яго за 100% верагодную ісьціну, але верагоднасьць ацэньваю як дастаткова высокую.
Вернемся да пэрспэктываў ПКБ/КПБ і іх месца у гістарычным працэсе.
Прыватным вынікам біфуркацыі стане тое, што ПКБ зьнікне разам з правалібэральным фронтам, КПБ застанецца у сваёй ролі ідэялягічнага адценьня на уладным фроньце. Але месца ПКБ не застанецца пустым.
На гіпатэтычным новым леваапазыцыйным фроньце абавязкова будзе і свая "кампартыя" -- ідэялягічны актор другога пляну. Досьвед беларускай палітыкі паказвае, што гэтая роля -- лепшае што адводзіць грамадзкая думка партыйным камуністам. Не выключана, што шляхам ПКБ-96 (са старой апазыцыі у новую) здрэйфуюць маладыя эсдэкі, якія й займуць адпаведную нішу.
Большую цікавасьць мусяць выклікаць пытаньні -- хто ж стане фармуючай сілай новага леваапазыцыйнага фронту? Ці будзе гэта нейкая форма арганізацыі лібэртарыяў + "эўра-левакоў"? Альбо падымуць галаву аўтарытарныя квазілевакі (10 гадоў таму яны былі прасаветчыкамі, сёньня гэта больш прыхільнікі Чавэса, Пуціна, кітайскай мадэлі)?
Відавочна, што уладны фронт ня сьпіць -- ён гуляе з заўтрашнімі "чавэсістамі" ужо сёньня, і гэтым паменшвае іх уплыў у гіпатэтычным леваапазыцыйным фроньце будучыні. Але на чыім баку апынуцца чавэсісты у выніку і ці выйграе ці прайграе ад гэтага згаданы леваапазыцыйны фронт -- пытаньні, аналізаваць якія пакуль што занадта рана.