Настроить, Войти
Агульнаеўрапейскі тыдзень супраць камерцыялізацыі адукацыі (8-15 мая)
автор Misha Tabarnak, дата 2005-05-10 12:42, связано с: Образование

Зварот удзельнікаў Еўрапейскага Сацыяльнага Форума

(арыгінальны тэкст звароту на французскай, ангельскай, іспанскай, італьянскай, нямецкай, грэцкай мовах можна знайсці на сайце ЕСФ – www.fse-esf.org)

МЫ, удзельнікі адукацыйнага працэсу і работнікі сферы адукацыі, грамадзкія арганізацыі і рухі, прафсаюзы і іншыя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, якія прымалі ўдзел у Еўрапейскім Сацыяльным Форуме ў Лондане, звяртаемся да ўсіх арганізацыяў у Еўропе, каму неабыякавыя праблемы адукацыі, з заклікам :

ГЭТЫ ЗВАРОТ АДРАСУЕЦЦА ўсім грамадзянам, працоўным калектывам школ і ўніверсітэтаў, школьнікам, студэнтам, сем’ям, дзеячам культуры і навукі, дэпутатам, прафсаюзным і грамадзкім арганізацыям.

МЫ ПАДЦВЯРДЖАЕМ сваю прыхільнасць прынцыпам Сусветнай Платформы Барацьбы, прынятай Хартыяй Адукацыйнага Форума ў 2001 годзе, а таксама трэцім Сусветным Адукацыйным Форумам у 2004 годзе: 1. Адукацыя з’яўляецца прыярытэтнай агульнасусветнай грамадзкай каштоўнасцю і непарушным ПРАВАМ кожнага чалавека, якое ўплывае на ўсё жыццё людзей; 2. Права на адукацыю з’яўляецца АСНОЎНЫМ для забеспячэння доступа да іншых правоў, для будаўніцтва чалавечых каштоўнасцяў, заснаваных на салідарнасці, для вызвалення асобы і грамадзянскай актыўнасці; 3. Дзяржаўная палітыка ПАВІННА забяспечыць рэальнае карыстанне гэтымі правамі; 4. АБАВЯЗАК дзяржавы – гарантаваць поўнае і ўніверсальнае, без дыскрымінацыі і выключэнняў, права на бясплатную грамадзкую адукацыю, ува ўсіх формах і на ўсіх узроўнях, ад дашкольнага да ўніверсітэцкага, з накіраванасцю на вызваленне чалавечай асобы.

Таму мы выступаем СУПРАЦЬ усякай нэоліберальнай палітыкі ў сферы адукацыі і навучання: - СУПРАЦЬ падпарадкавання адукацыі “патрабаванням рынку”; - СУПРАЦЬ пагаршэння ўмоваў працы і найму адукацыйнага персаналу; - СУПРАЦЬ умацавання сацыяльнай няроўнасці; - СУПРАЦЬ збяднення і размывання праграмаў, што пазбаўляе вучняў сапраўднага доступа да культуры.

Таму адукацыя, як непарушнае права кожнага чалавека, павінна быць найвышэйшай якасці. Мы выступаем: - ЗА поспехі, высокую кваліфікацыю і развіццё асобы ўсіх маладых людзей; - ЗА гендэрную роўнасць; - ЗА павышэнне адукацыйнага ўзроўня і паляпшэнне ўмоваў працы ўсіх работнікаў сферы адукацыі; - ЗА развіццё крытычнага мыслення і актыўнай грамадзянскай пазіцыі; - ЗА прыярытэтнае накіраванне навуковых даследванняў і вышэйшай адукацыі на развіцце творчасці і дэмакратычны распаўсюд ведаў; - ЗА паўнавартасную інтэграцыю ў адукацыйны працэс моладзі з асаблівымі патрэбамі (напр., інвалідаў), імігрантаў і бежанцаў; - ЗА дэмакратыю, ўдзел у кіраванні і правы вучняў, студэнтаў і моладзі; - ЗА скарачэнне ваенных выдаткаў і павышэнне бюджэтных асігнаванняў на адукацыю; - ЗА распаўсюд ідэяў міра, кааперацыі і салідарнасці, за правы чалавека без дыскрымінацыі.

Менавіта ў такой перпектыве, школы, ВНУ і ўсе іншыя адукацыйныя ўстановы павінны стаць дэмакратычнай і калектыўнай грамадзкай прасторай, якая будзе прымаць, прызнаваць, шанаваць і ствараць адносіны паміж рознымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу (выкладчыкамі, студэнтамі, бацькамі і грамадзкасцю).

Менавіта таму мы лічым неабходным спрыяць грамадзкай актыўнасці моладзі, усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, бацькоў і ўсіх грамадзян. Мы звяртаемся з заклікам правесці АГУЛЬНАЕЎРАПЕЙСКІ ТЫДЗЕНЬ грамадзкай мабілізацыі і ініцыятываў з 8 па 15 мая 2005 года.

NB.: Напрацягу азначанага тыдня актывісты кожнай еўрапейскай краіны (у тым ліку Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы) заклікаюцца выбраць адзін дзень, пажадана 14 альбо 15 мая, для агульнанацыянальнай акцыі (Еўрапейскага дня адукацыі) ў любым прыдатным фармаце. З гэтай мэтай, на ўзроўні ЕСФ былі распрацаваныя агульныя лагатып і лозунг : Адукацыя – не тавар! ( Образование – не товар!/ Education is not for sale! / L’éducation n’est pas à vendre !).

Тэги