Настроить, Войти
4 лістапада - міжнародны дзень пратэстаў з нагоды зьменаў клімата
автор гость, дата 2006-09-16 22:25, связано с: Экология

Ніжэй падаецца тэкст улёткі, што распаўсюджваецца глябальнай кампаніяй супраць зьменаў клімата, у перакладзе з ангельскай. З тэксту відаць, што кампанія мае моцны рэфармісцкі крэн, ілюзіі наконт ААН, "сусьветных лідэраў" ды інш. Але, падаецца, ёсьць сэнс удзельнічаць у ёй, бо ніхто ж нам з лёнданскага офісу не забароніць высоўваць на першае месца сацыяльныя лёзунгі і зьвяртаць увагу на несправядлівае разьмеркаваньне рэсурсаў ды ўлады.

У кампаніі, дарэчы, толькі адзін вызвалены работнік на ўвесь сьвет, і, хаця ў ёй удзельнічаюць прадстаўнікі зялёных партый, кампанія партыямі не апанаваная.

-------------------------------

Глябальная кліматычная кампанія

Міжнародныя дэманстрацыі па праблеме зьменаў клімата

4 лістапада, субота напярэдадні абмеркаваньня кліматычных праблем пад эгідай ААН у Найробі, 6-17 лістапада 2006 г.

UN Climate Talks (MOP2, COP12), 6-17 лістапада 2006 года.

Зьмены клімату ці "глябальнае пацяпленьне" - новая велізарная пагроза ўсяму чалавецтву, падобнай якой мы ніколі раней ня бачылі. Ніколі раней чалавечая дзейнасьць не пагражала зруйнаваць усю глябальную "экасфэру" і не ставіла пад пагрозу ўсіх людзей на Зямлі, ды зрэшты й усіх жывых істот на Зямлі - усіх адначасова. "Катастрафічная дэстабілізацыя глябальнага клімата" - больш дакладная назва для гэтага працэса, чым "зьмены клімата" ці "глябальнае пацяпленьне".

Іншыя плянэты празьмерна гарачыя ці халодныя для жывых істот. Мы можам жыць на Зямлі, бо яе атмасфэра затрымлівае акурат неабходную для жыцьця колькасьць сонечнага цяпла. Але чалавечая дзейнасьць парушае далікатны балянс газаў у атмасфэры такім чынам, што зараз атмасфэра затрымлівае празьмерна шмат энэргіі сонца. Калі рэчы такога кшталту здараліся ў дагістарычным мінулым (не праз чалавечую дзейнасьць, але, напрыклад, праз вульканічную актыўнасьць), наступствы былі спусташальнымі: каля 300 мільёнаў гадоў таму глябальнае пацяпленьне, як мяркуюць, вынішчыла 95% жыцьця на Зямлі.

Мы ўжо бачым некаторыя impacts глябальнага пацяпленьня накшталт выключных паводкаў, надзвычайных засухаў і мацнейшых ураганаў, падобных да ўрагана "Катрына", які спусташыў Новы Арлеан мінулага году. У будучыні гэтыя праблемы могуць паўстаць яшчэ вастрэй і пацягнуць жахлівыя наступствы для вельмі многіх людзей, бо глябальны клімат можа зьмяніцца нашмат хутчэй і больш істотна, чым у аддаленым мінулым.

Мы ведаем, як разьвязаць гэтую праблему. Нам неабходна скараціць выкіды газаў, што затрымліваюць цяпло ў атмасфэры, асабліва вуглякіслага газу, які вытвараецца ад спальваньня "выкапнёвага паліва" - нафты, вуглю і газу. Менавіта скарачэньня выкідаў спрабуе дасягнуць міжнародная супольнасьць ужо шмат гадоў, дзеля таго і праводзяцца штогадовыя абмеркаваньні клімату, дзеля таго і было створаны Кіёцкі пратакол, у якім краіны пагадзіліся скараціць выкіды. Але на сёньня мала дасягнута, бо, у прыватнасьці, кіраўніцтва ЗША на чале з Бушам ня толькі блякуе прагрэс, але і актыўна спрабуе падарваць выкананьне пратакола. Буш заахвочваецца нафтавымі кампаніямі ды індустрыяй выкапнёвага паліва, якія бачаць пагрозу сваім прыбыткам. Буш ставіць іх прыбыткі вышэй за жыцьцёвыя інтарэсы ўсяго чалавецтва.

Вось чаму 3 сьнежня 2005 году дэманстрацыі з нагоды абмеркаваньня кліматычных праблем пад эгідай ААН праводзіліся па ўсім сьвеце - ад Бангладэш да Паўднёвай Афрыкі і ад Паўднёвай Карэі да Мэксыкі. У Манрэалі (Канада), дзе праходзіла абмеркаваньне, дзесяткі тысяч удзельнічалі ў маршы.

З гэтай ды іншых прычын абмеркаваньне прайшло лепей, чым чакалася, і пазыцыя Буша ня мела істотнага ўплыву. Але мы мусім узмацніць ціск праз арганізацыю глябальных дэманстрацый штогод, шторазу большых, пакуль ціск ня стане дастаткова вялікім, каб змусіць сусьветных лідэраў прыняць дзеяньні, так неабходныя дзеля папярэджаньня катастрафічнай дэстыбілізацыі глябальнага клімата.

У гэтым годзе мы арганізуем больш дэманстрацый, і дэманстрацыі будуць большых памераў. Гэта адбудзецца па ўсім сьвеце 4 лістапада, у суботу напярэдадні абмеркаваньня кліматычных праблем пад эгідай ААН, якое ў бягучым годзе пройдзе ў Найробі, Кенія. У самім Найробі дэманстрацыя адбудзецца 11 лістапада, бо неабходна, каб дэлегаты былі на месцы. Адбыліся сустрэчы па арганізацыі мерапрыемстваў: уласна ў Найробі (19 красавіка), датычна Эўропы ў Франкфурце (4 сакавіка) ды інш. Сустрэчу ў Франкфурце наведалі, сярод іншых, прадстаўнікі Greenpeace, Friends of the Earth, эўрапейскай, нямецкай і францускай зялёных партый, брытанскія і турэцкія ўдзельнікі кампаніі супраць зьменаў клімата.

Міжнародны сайт кампаніі - www.globalclimatecampaign.org.

Брытанскі сайт (найбольш распрацаваны) - campaigncc.org.

Па больш падрабязную инфармацыю зьвяртацца сюды (туды ж зьвяртацца і ахвочым паўдзельнічаць у кампаніі): info@globalclimatecampaign.org.

Кантактны адрас для Беларусі - campaigncc.blr[at]gmail.com.

Тэги