Настроить, Войти
беларуская старонка на сайце worldcarfree.net
автор гость, дата 2006-09-26 23:47, комментариев: 4, связано с: Экология, Транспарт

Цяпер сайт Сусьветнай сеткі за свабоду ад аўтамабіляў (World Carfree Net) існуе і ў беларускай мове:

www.worldcarfree.net/belarus.php

Выпраўленьні й пажаданьні прымаюцца.

Мэтай Сусьветнай сеткі за свабоду ад аўтамабіляў ёсьць згуртаваць глябальны безаўтамабільны рух, на міжнародным узроўні прапагандаваць альтэрнатывы аўтамабільнай залежнасьці і плянаваньню, заснаванаму на аўтамабілі, і зьніжаць чалавечы ўплыў на прыроднае асяродзьдзе, паляпшаючы якасьць жыцьця для ўсіх. Worldcarfree.net - крыніца інфармацыі з усяго сьвету пра тое, як ізноў напоўніць жыцьцём нашыя мястэчкі і гарады і стварыць трывалую будучыню.

Worldcarfree.net таксама ёсьць крыніцай зьвестак для архітэктараў, плянавальнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў, палітыкаў і зацікаўленых грамадзянаў.

Па далейшыя зьвесткі пра нашыя праекты (канфэрэнцыю "Да гарадоў, вольных ад аўтамабіляў", часопіс "Car Busters", роварны тур "Экатопія" ды інш.) Вы можаце зьвяртацца да нас на адрас, пададзены ніжэй:

World Carfree Network International Coordination Centre

Kratka 26

100 00 Prague 10 Czech Republic

tel: +(420) 274-810-849

email: info(*)worldcarfree.net (агульныя пытаньні)

Тэги
Комментарии
  • автор p3n7k5r, дата 2006-09-27 11:31, ссылка

    Может добавь ссылки на Критически Массы: Минск - http://cm.active.by Гродно - http://www.krutipedali.info

  • автор Thistle, дата 2006-09-27 13:19, ссылка

    не сможет он ссылки добавить, анонимный юзер редактировать сообщения не может.

  • автор p3n7k5r, дата 2006-09-28 14:13, ссылка

    на самом сайте, а не на инди..

  • автор гость, дата 2006-09-28 23:31, ссылка

    Спасылкі на сайты КМ лепш дадаць сюды:

    http://criticalmass.wikia.com/wiki/List_of_Critical_Mass_rides (менская і гарадзенская)

    http://www.critical-mass.info/international.html#europe (гарадзенская)

    А WCFN да КМ мае толькі ўскоснае дачыненьне.

    Тым больш, там жа ёсьць спасылка на тэкст, які вісіць на сайце менскай КМ. Чалавек, які захоча прачытаць тэкст, абавязкова азнаёміцца і з сайтам.