Настроить, Войти
Галадоўкі (верш з ЖЖ)

Узята з minsk_by, аўтар hedinthedark.


кожны дзень, праглядаю навіны
твары, вельмі схудалыя бачу,
галадае за шчасце краіны
да старых маладыя ў прыдачу.

вучань трэцяй сярэдняе школы,
прачытаўшы на “хартыі” тэксты,
адмаўляецца піць “бела-колу”,
есць не хоча духмяныя кексы.

галадае і саша казулін,
супраць іншага сашы, вядома,
галадаюць бабулі, дзядулі,
галадае і кожны “сьвядомы”!

пратэстанты ўжо галадаюць,
пераймаючы досвед “сьвядомых”,
і таксама пратэст выяўляюць
там, на плошчы какашак вядомых.

страйкаваць стала дужа нямодна,
і пратэст – у крыўлянні і толькі,
стала крута быць вельмі галодным,
на канцэртах выскокваць полькі.

“рэвалюцыя” вам да спадобы???
без патрэбы хапаць дубальтоўку!
значак, бурбалкі з мыла, флэшмобы,
і, канешне, яшчэ галадоўка.

Комментарии
  • автор Abibok, дата 2006-10-26 02:05, ссылка

    Перш як хапаць дубальтоўку
    Трэба ж бульбы пад”есьці
    Ды й толькі!

  • автор гость, дата 2006-10-26 20:44, ссылка

    Не -- ганьбаванню! Не -- рэлігігійнай дыскрымінацыі ў спрадвеку талерантнай краіне! Так -- пратэстантызму на Беларусі! Так -- нашым славутым рэфарматарам Буднаму, Скарыне, Цяпінскаму! Так -- царкве "Новае жыццё"!!!

  • автор a., дата 2006-10-27 03:15, ссылка

    Адкуль у вас гэтая агрэсія? Неяк не па-хрысціянскі – накідвацца на людзей, нават не паспрабаваўшы іх зразумець.

    Я нічога не маю супраць царквы “Новае жыццё”, але галадоўку як сродак пратэсту не разумею і не прымаю. Пра тое, здаецца мне, і гэты верш – замест сапраўднай барацьбы вы клянчыце ў дзяржавы падачкі, сапсуеце здароўе актывістаў і ўвогуле дэманструеце ўласную бездапаможнасць.

    Ад такіх “пратэстаў” улада толькі ўзмацняецца. А людзі, якія здольны ёй супрацьстаяць, трапляюць у турму ці шпіталь, ці проста апускаюць рукі.

  • автор гость, дата 2006-10-28 20:06, ссылка

    У мяне няма агрэсіі. А сродкі пратэсту сапраўды могуць быць самымі рознымі. Яшчэ з часоў Мартына Лютара, Кальвіна, Уіклефа нашыя браты ў Хрысце змагаліся за веру. Проста непрыгожа адчуваць адсутнасць падтрымкі, у тым ліку з боку вас, левых актывістаў. Дзякуй за вашыя словы і прабачце, калі я неправы.

  • автор a., дата 2006-10-29 12:27, ссылка

    Не магу казаць за левых актывістаў, а мне не да спадобы гапонаўшчына. Адзін паход да добрага цара на паклон ужо скончыўся расстрэлам, і гэтая дзяржава не выглядае дабрэйшае за старую Расейскую Імпэрыю.

    Да таго ж, вораг майго ворагу -- вельмі ненадзейны сябра, анархісты гэта ведаюць лепей за многіх іншых.