Ніякай альтэрнатывы афіцыёзнаму мерапрыемству левыя актывісты Гомля не прапанавалі, аднак былі затрыманыя некалькі актывістаў.
Спачатку затрымалі старога камуніста 28-га г.н. - героя-піянэра 2-й сусьветнай,займаўшага ў свой час высокія пасады ва ўрадах БССР. Прозьвішча, здаецца, Федаровіч. Забралі за раздачу газеты.
Пасьля супрацоўніцу газэты «Товарищ», таксама за распаўсюд газэты.
Апошнім - Ю.Г., які дзеля прыколу дастаў сьцяг Венесуэлы. Тлумачэньні мянтам, што гэта сьцяг краіны, дзе кіруе сябар лукі эфекту ня далі - маўляў, сьвята ў нас, а не ў венесуэле, вось калі прыяжджаў чавэс, тады й трэба было выносіць яго сьцяг.