Настроить, Войти
Антыджоб і альтэрнатыўная эканоміка
автор Abibok, дата 2006-11-09 16:47, исходное сообщение, история

Адкажу па пунктах:

“BTW, можна лінкаў на матэр’ялы (пажадана, разумнага памеру), дзе даводзілася б мэтазгоднасьць і імавернасьць пабудовы “аўтаномных выспачкаў” у эканамічным моры капіталізму?”

Дарэчы, я сам папрасіў пра спасылкі :) Магу толькі патлумачыць далей сэнс раней чытанага-сустраканага-дыскутаванага на гэты конт. (Часткова чытай Хакім Бея "Временные автономные зоны" і таксама “Постоянные автономные зоны”)

“Заўжды у гэтым сэньсе схіляўся да пазыцыі—зьмяненьня/захопу эксплуататарскай эканомікі, замест ізаляцыі ад яе.”

Па, першае, яшчэ раз: гаворка ня йдзе пра самаізаляцыю. (гл. першы пост). Маецца на ўвазе, што татальнасьць Сыстэмы перабольшаная: у ёй непазьбежна існуюць нішы, дзіры і г.д., якія і варта захопліваць (прыкладна, як не было татальнай нямецкай акупацыі, што дазваляла ствараць партызанскія зоны, дзе ўвогуле праз усю вайну ня бачылі немца).

“Без капіталістычнай інфраструктуры (шпіталі, камунікацыі) немагчымае жыцьцё сучаснага грамадзтва, таму поўная ізаляцыя – фікцыя.“

Гэта ўвогуле інфраструктура не капіталістычная, а прабачце, сацыяльная (іншая справа, што цяпер яна знаходзіцца пад кантролем капіталу), за якую і йдзе змаганьне. (Ізноў жа наконт "ізаляцыі" :)

“Частковая ізаляцыя (пэўная аўтанамізацыя ў межах капіталістычнага грамадзтва) працуе на маргіналізацыю актывістаў, памяншае мажлівасць уплыву на сацыяльныя і эканамічныя працэсы, пазбаўляе кантакту з астатнім грамадзтвам.”

А пра які ўплыў ідзе гаворка? Праз партыі? Прафсаюзы? Яны ўсе так ці йнакш інкарпараваныя ў сыстэму (як зрэшты й кожны, хто вытварае “прыбавачны прадукт” і плаціць падаткі). У выніку атрымліваецца так: з 9 да 16 мы гарбацім на капіталізм і эксплуатацыю, а з 16 да 9 і ў выходныя дні – мы рэвалюцыянэры, што змагаемся супраць той самай сыстэмы, якую мы ўзмацнілі сваёй працай з 9 да 16. У чым прыкол такога змаганьня? Дасуг?

“Пераход колькасьці ў якасьць (замена капіталізму “аўтаномікай”) у дадзеным выпадку немагчымы, бо аўтаномныя выспы не ставяць на мэце будзь-якое захаваньне/разьвіцьцё створанай капіталізмам тэхнічнай інфраструктуры. Адпаведна, аўтаномныя выспы не змогуць самастойна забясьпечыць яе працу—а значыць, здольныя да існаваньня толькі ва ўмовах іншага ладу, здольнага падтрымліваць гэтую жыццяздольнасьць. На дадзены момант такім ладам зьяўляецца толькі капіталізм. Яму і трэба шукаць паўнавартасную альтэрнатыву, не блытаючы яе з “аўтаномікай”—спосабам існаваньня у межах эксплуататарскай эканомікі.”

Гл. першы пост. Не ідзе гаворка пра замену нечага нечым. А пра захоп нішаў, якія па меры разрастаньня даюць трэшчыну ў маналітнай пародзе. Аўтаномныя выспы ставяць на мэце не “захаваньне/разьвіцьцё”, а ВЫКАРЫСТАНЬНЕ гэтай самай інфраструктуры ў сваіх мэтах. Гэта сапраўды, спосаб існаваньня (а менавіта, штодзённага жыцьця) на тэрыторыі эксплуататарскай эканомікі, але ўсё ж такі ПА-ЗА яе межамі.