(Дыскусійны топік у рамках падрыхтоўкі да БСФ па гэтай тэме. Паведамленьне з скапіяванае з тэмы "Беларускі сацыяльны форум")
Папярэдні госьць-"пурыст" піша:
"С другой стороны, по-моему, неправильно и нелогично разделение секции “Anti-job” и секции “Движение работников наемного труда. Самоуправление”. Цель рабочего (в широком смысле) движения – самоуправление как освобождение от наемного труда, а не “самоуправление” в интересах нанимателя."
Насамрэч правільна і лагічна іх разьвесьці. Хаця б з таго, што "антыджоб" (пагадзіцеся, нашмат лаканічней чымся "движение против наемного труда") - гэта сьвядомае самавылучэньне сябе з працэсу эксплуатацыі ў ранг "беспрацоўнага". Аднак есьці, прабачце, усё ж нешта трэба :)
Таму і ўзьнікае паняцьце альтэрнатыўнай ("ценявой", "чорнай" ці "чорна-чырвонай", як заўгодна) эканомікі, якая забясьпечвала б на прынцыпах узаемнасьці яе ўдзельнікаў. І стварала перадумовы да функцыянаваньня г.зв. "вызваленых аўтаномных зон" як астраўкоў новага грамадства. Таму рабочая тэма і гучыць як "Антыджоб і альтэрнатыўная эканоміка"
(Ня блытаць з дробнабуржуазнай "самазанятасьцю", а таксама з сэктанцкай "гаспадарчай самаізаляцыяй", натуральнай гаспадаркай ды іншымі рэчамі.)