Настроить, Войти
Спажыванне за грошы - гэта таксама праца
автор гость, дата 2006-11-09 23:56, исходное сообщение, textile

Некалькі зусім нязначных пярэчанняў да Abibok.

Па-першае, г.зв. “ценявая”, “чорная” і “шэрая” эканоміка не меней, а то і болей экплуататарская за афіцыйную. Калі адкінуць рамантыку, то яна ўвогуле звычайна базуецца альбо на шантажы і грубай сіле, альбо на сераднявечных кланавых і этнічных традыцыях. Так што калі казаць пра альтэрнатыўную эканоміку, то трэба рабіць акцэнт хучэй не на аўтаноміі (=не плаціць падаткі, не рэгістравацца, хаця гэта таксама важна), а на прынцыпах арганізацыі кантролю за сродкамі вытворчасьці і абмена.

Па-другое, дазволю сабе працытаваць словы наконт тых, хто ”так ці йнакш інкарпараваныя ў сыстэму (як зрэшты й кожны, хто вытварае “прыбавачны прадукт” і плаціць падаткі). У выніку атрымліваецца так: з 9 да 16 мы гарбацім на капіталізм і эксплуатацыю, а з 16 да 9 і ў выходныя дні – мы рэвалюцыянэры, што змагаемся супраць той самай сыстэмы, якую мы ўзмацнілі сваёй працай з 9 да 16. У чым прыкол такога змаганьня? Дасуг?” Ня трэба ілюзіяў: дабраахвотны беспрацоўны, гандляр самагонам, вулічны музыка і г.д., незалежна ад ідэйных прынцыпаў, усе, акрамя тых, хто жыве натуральнай гаспадаркай, усе інкарпараваныя ў сістэму і плацяць падаткі, бо падаткі закладзеныя ў кошт прадуктаў спажывання, якія мы купляем. І чым болей мы зарабляем па-чорнаму, тым болей мы спажываем, тым болей плацім падаткі. Увогуле, перакінуць усе падаткі на спажыўца – блакітная мара лібералаў.

Усе вышэйсказанае не значыць, што я супраць аўтаномнай (непадкантрольнай дзяржаве) гаспадаркі. Зусім наадварот. Але пакуль (магчыма з-за недахопу ведаў) сапраўды альтэрнатыўную мадэль эканомікі я бачу толькі ў неграшовым абмене паслугамі ў рамках адмысловых кааператываў. Нават маленькая сетка, нават прыватны абмен паслугамі даюць нейкі элемент аўтаноміі. Каб поўнасцю пазбавіцца залежнасці ад дзяржавы (у сэнсе, ад грошай і падаткаў), сетка абмена павінна ахопліваць увесь ланцужок вытворчасці. У рэшце рэшт, ўсё роўна прыдзецца сутыкнуцца з інтарэсамі капітала і дзяржавы ды пачаць барацьбу за кантроль над сродкамі вытворчасці. Я не разумею як тады аддзяліць тую самую антыджопу ад барацьбы працаўнікоў супраць эксплуатацыі на працоўным месцы.