А яшчэ мне здаецца, што ў нашых пазыцыях ёсьць агульны стрыжань.
Толькі глядзім мы на яго з розных бакоў і адмыслова крытыкуем розныя тыпы ультра-ўхілаў. :)
Калі ж ляканічна сфармуляваць маю пазыцыю, то яна такая: альтэрнатыўная эканоміка, аўтаномы -- гэта файная пляцоўка для _апрабацыі_ новых неаўтарытарных тыпаў вытворчасьці і стасункаў. Так бы мовіць, лябараторыя для экспэрымэнтаў.
Але без іх, працягваючы аналёгію, "запуску ў сэрыйную вытворчасьць" -- лябараторныя экспэрымэнты маюць толькі прыватную забаўляльную вартасьць. :) У той жа час "Запуск у сэрыю" не наладзіць у белых пальчатках (давядзецца шчыльна кантактаваць з кап.сістэмай -- хай сабе гэта й баксёрскі кантакт :)
Выснова -- (аўтаноміка vs рэвалюцыя на працоўных месцах) ёсьць дыялектычная пара, дзе адна катэгорыя дапаўняе другую. А перманентна рашчапляць гэтую пару ёсьць галімы апартунізм, во! :)