У зборнік Беларускага Сацыяльнага Форума – часткі Сусветнага сацыяльнага форума, створанага ў супрацьвагу Сусветнаму эканамічнаму форуму ў Давосе, увайшлі матэрыялы форума, агляд працы секцыяў і тэарэтычныя вынікі за некалькі год працы на беларускай, рускай і ангельскай мовах. Сусветны сацыяльны форум праводзіцца штогод і аб’ядноўвае актывістаў шматлікіх рухаў і ініцыятываў з усяго свету, тых, хто шукае альтэрнатыву прапанаванай неалібералізмам глабалізацыі: прадстаўнікоў альтэрглабалісцкага руху, зялёных, актывістаў жаночых і студэнцкіх арганізацыяў.
У зборніку Беларускага Сацыяльнага Форума прадстаўлены аналіз сучаснай палітычнай сітуацыі ў Беларусі і магчымасцяў супрацьстаяння дыктатуры і неаліберальным рэформам, разглядаюцца мадэлі альтэрнатыўнага эканамічнага развіцця (на прыкладзе арцелі вольнанаёмных рабочых), а таксама альтэрнатыўнай адукацыі (на прыкладзе адукацыйнага кааператыва). Падаецца аналіз наступстваў пашырэння Шэнгенскай зоны для нашай краіны. Разгледжаныя тактычны…