Настроить, Войти
Этыка публічных разборак (Тэг)
Этыка публічных разборак

Штодня мы сутыкаемся з сітуацыямі, рэцэптаў вырашэньня якіх яшчэ не выпрацавана. Выпрацоўваць іх—усім нам. Не маю жаданьня прапаноўваць зьмены ў грамадзкую дамову індымэдыі.Не маю жаданьня прапаноўваць нейкія камюніке. Не маю жаданьня пакідаць усё як ёсьць. Прапаную мазгавы штурм.

Хачу калектыўна абмеркаваць рэкамэндацыі наконт недапушчэньня сытуацыяў, падобных да сральні вакол БСФ-2 . Нешта накшталт неабавязковага міні-кодэксу, узгодненага спосабу для мэдыяактывістаў дамовіцца пра тое, дзе варта ў падобных выпадках праводзіць мяжу між канспірацыяй і змоўчваньнем, між таварыскім судом і правакацыяй.

Ніжэй—чарнавік збору парадаў, даступны да рэдагаваньня. Яшчэ раз нагадваю, гэта не прапануецца ў якасьці статусных дакумантаў. Гэта выключна пошук рэцэптаў, каб не хадзіць шматкроць па адных граблёх.

Як не апынуцца правакатарам, ёлупам або ахвярай, захаваўшы пры гэтым адкрытасьць дыскусыі

  1. Любы актывіст мае права запатрабаваць тлумачэньняў любога іншага актывіста па любым публічным пытаньні праз любыя публічныя каналы.
  2. Для таго каб правесьці дыскусыю, якая затрымлівае пытаньні фінансаваньня, і іншыя пытаньні бясьпекі—вельмі непажадана выкарыстоўваць выключна публічныя каналы. Адначасова непажадана, каб факт дыскусыі і не датычныя бяспекі яе часткі былі схаваныя ад шырокай публікі. У выніку – лепш за ўсё для абмеркаваньня “стрёмных” пытаньняў выкарыстоўваць напаўзакрытыя рассылкі, паралельна паведамляючы пра адкрытую частку дыскусыі, а таксама пра ход (але не падрабязнасьці!) закрытай часткі па публічных каналах. Сам па сабе факт пераносу часткі пытаньняў у “цень” яшчэ ня сьведчыць пра “элітарнасьць” дыскусыі, калі такі перанос публічна абгрунтаваны.
  3. Калі “абвінавачваньне” зробленае па публічных каналах, абвінавачаны мае права запытацца ў таго, хто патрабуе дыскусыі—якая менавіта неабходнасьць для 100% публічнага абмеркаваньня. Каналы, прыдатныя для напаўзакрытага абмеркаваньня, мусіць пры гэтым публічна прапанаваць той, каго абвінавацілі. Той, хто абвінаваціў, мае права публічна выказаць недавер да гэтых каналаў, або нязгоду з кваліфікацыяй пытаньняў як сакрэтных. Дыскусыі па кваліфікацыі пытаньняў і каналах варта йсьці да кансэнсусу.
  4. Калі той, хто абвінавачвае, не абгрунтаваў публічна сваю адмову ад выкарыстаньня закрытых каналаў для “стрёмных” пытаньняў, або сваю нязгоду з кваліфікацыяй пытаньняў як “стрёмных”—“абвінавачваны” мае маральнае права не адказваць на будзь-якія наезды і ігнараваць дыскусыю, палічыўшы яе глупствам/правакацыяй.
  5. Калі той, каго абвінавацілі, не прапанаваў альтэрнатыўнага фармату і не абгрунтаваў неабходнасьць поўнага/частковага пераводу размовы ў напаўзакрытыя рассылкі—ён не мае маральнага права сьцьвярджаць, што публічнае абмеркаваньне зьяўляецца падставай/глупствам/правакацыяй.
  6. Грамадзтва мае права атрымліваць па канале, на якім пачаткова была распачатая дыскусыя, інфармацыю пра яе ход і пры магчымасьці правяраць гэтую інфармацыю любым даступным чынам, незалежна ад таго, ў які фармат дыскусыя была пераведзеная пазьней. Грамадзтва мае права не давяраць удзельнікам дыскусыі (з любога або абодвух бакоў), якая раптоўна зьнікае ў цішыні.
  7. Грамадзтва мае права трактаваць неабгрунтаваны зьліў крытычнай інфы ў публічны канал або патрабаваньне публічна распавесьці крытычную інфу як глупства/правакацыю, калі гэты зьліў/патрабаваньне былі зробленыя пад лёзунгамі “адкрытага абмеркаваньня”, але без павагі да пунктаў 1-6.
Комментарии
  • автор гость, дата 2006-12-01 00:19, ссылка

    Тяжеловато как-то воспринимается. Может, лучше просто сборник советов, а не очередной договор?

  • автор s_r, дата 2006-12-01 10:20, ссылка

    Я в принципе это и имел в виду. Но видимо в запарке не смог точно сформулировать мысль. И вообще правильней это викифицировать (открыть для общего редактирования). Ща сделаю.