Настроить, Войти
Выйшаў зборнік матэрыялаў Беларускага Сацыяльнага Форума

У зборнік Беларускага Сацыяльнага Форума – часткі Сусветнага сацыяльнага форума, створанага ў супрацьвагу Сусветнаму эканамічнаму форуму ў Давосе, увайшлі матэрыялы форума, агляд працы секцыяў і тэарэтычныя вынікі за некалькі год працы на беларускай, рускай і ангельскай мовах. Сусветны сацыяльны форум праводзіцца штогод і аб’ядноўвае актывістаў шматлікіх рухаў і ініцыятываў з усяго свету, тых, хто шукае альтэрнатыву прапанаванай неалібералізмам глабалізацыі: прадстаўнікоў альтэрглабалісцкага руху, зялёных, актывістаў жаночых і студэнцкіх арганізацыяў.

У зборніку Беларускага Сацыяльнага Форума прадстаўлены аналіз сучаснай палітычнай сітуацыі ў Беларусі і магчымасцяў супрацьстаяння дыктатуры і неаліберальным рэформам, разглядаюцца мадэлі альтэрнатыўнага эканамічнага развіцця (на прыкладзе арцелі вольнанаёмных рабочых), а таксама альтэрнатыўнай адукацыі (на прыкладзе адукацыйнага кааператыва). Падаецца аналіз наступстваў пашырэння Шэнгенскай зоны для нашай краіны. Разгледжаныя тактычныя медыя і свабодныя праграмы і перспектывы іх развіцця ў Беларусі і выкарыстання ў барацьбе за свабодныя медыя і свабодны інтэрнэт. Таксама падаюцца матэрыялы антыатамнай кампаніі, якія даводзяць, чым абернецца будаўніцтва АЭС у нашай краіне. Са зборніка вы можаце даведацца пра абмежаваныя ўмовы дзейнасці Міжнароднай Амністыі ў Беларусі. Поруч з чыста тэарэтычнымі матэрыяламі ёсць жывыя аповеды ўдзельнікаў такіх актывісцкіх ініцыятыў, як крытычная маса, ежа замест бомбаў і валанцёрскі рух у псіханеўралагічных інтэрнатах. Рух за правы сэксуальных меншасцяў таксама прадстаўлены ў зборніку. Значнае месца прысвечанае гісторыі газеты “Навінкі” і правакацыйным працам студыі “Навінкі Хоум Відэа”.

Такім чынам, зборнік дае дэтальны агляд гісторыі, тэорыі і практыкі беларускага левага антыаўтарытарнага руху, утворанага шматлкікімі ініцыятывамі і творчымі групоўкамі. Матэрыялы сборніка ў выглядзе pdf-файла можна скачаць тут .

Комментарии
  • автор shisperado, дата 2008-06-13 23:16, ссылка

    весит 10 мег!

  • автор гость, дата 2008-06-13 23:46, ссылка

    поздно ;(

  • автор гость, дата 2008-06-16 11:41, ссылка

    да уж - поздно=( а еще раз?.. так их же всего - белфорумов - 2 было..=/ какой уж тут "дэтальны агляд"..

  • автор гость, дата 2008-06-16 14:16, ссылка

    в сборник как раз наиболее актуальные материалы нескольких белсоцфорумов и входят - качайте и читайте. при том, что более полных попыток представить беларуских левых нет и не было.

  • автор shisperado, дата 2008-06-16 19:35, ссылка

    как распространять бумажный вариант? вопрос открытый.