To Li_Eugene
Жаданьне АСАБІСТАГА або ПРЫВАТНАГА (личного или частного; personal or private)? Між гэтымі паняцьцямі вельмі прынцыповая розьніца, асабліва калі гэта тычыцца паняцьця УЛАСНАСЬЦЬ.
Асабістая ўласнасьць - гэта ўласнасьць, якая служыць для задавальненьня асабістых патрэбаў пэўнай асобы (прабачце за таўталогію :). Гэта натуральнае права кожнай асобы.
Прыватная ўласнасьць (я думаю, тут мелася на ўвазе менавіта гэта) - гэта ўласнасьць, якая служыць для атрыманьня прыбытку і зьяўляецца інструмэнтам эксплуатацыі чалавека чалавекам. Яна - аснова капіталістычнага ладу.
Аднак. Варта памятаць і разумець наступнае. Асабістая ўласнасьць з-за эканамічнага ціску часам можа ператварацца ў дробную прыватную ўласнасьць. Просты прыклад:
1. Ты маеш машыну і ганяеш на ёй на работу, на дачу, пікнік і г.д. - машына тут асабістая ўласнасьць.
2. Аднак, калі ты па начах таксуеш па горадзе, машына ператвараецца ў гэты момант ва ўласнасьць прыватную - ты зарабляеш ёй грошы. На гэта цябе, ясная справа, штурхаюць эканамічныя праблемы.
3. Але ты так забарзеў, што ўжо ня лётаеш па начах па горадзе, а запрасіў "дапамагчы" свайго далёкага беднага сваяка падрабіць на тваёй машыне, маўляў, прыбытак папалам. Ты тут ужо не дробны індывідуальны ўласьнік - ты міраед-эксплуататар. Бо, не працуючы, ты маеш даход толькі з факту існаваньня ў тваёй асабістай уласнасьці машыны.
Усё тое самае можа тычыцца кватэраў і г.д. рэчаў, якія найперш патрэбныя для задавальненьня натуральных патрэбаў у жытле і іншых рэчах.
Таму, што да капіталістычнай ПРЫВАТНАЙ уласнасьці (вэртыкальная герархія між прыватнікам і наёмным работнікам) - то яна а-прыёры не сумяшчальная з нашымі перакананьнямі.