Настроить, Войти
Што да паняцьця асабістага і прыватнага
автор Abibok, дата 2006-11-11 16:53, текущая версия

To Li_Eugene

Жаданьне АСАБІСТАГА або ПРЫВАТНАГА (личного или частного; personal or private)? Між гэтымі паняцьцямі вельмі прынцыповая розьніца, асабліва калі гэта тычыцца паняцьця УЛАСНАСЬЦЬ.

Асабістая ўласнасьць - гэта ўласнасьць, якая служыць для задавальненьня асабістых патрэбаў пэўнай асобы (прабачце за таўталогію :). Гэта натуральнае права кожнай асобы.

Прыватная ўласнасьць (я думаю, тут мелася на ўвазе менавіта гэта) - гэта ўласнасьць, якая служыць для атрыманьня прыбытку і зьяўляецца інструмэнтам эксплуатацыі чалавека чалавекам. Яна - аснова капіталістычнага ладу.

Аднак. Варта памятаць і разумець наступнае. Асабістая ўласнасьць з-за эканамічнага ціску часам можа ператварацца ў дробную прыватную ўласнасьць. Просты прыклад:

1. Ты маеш машыну і ганяеш на ёй на работу, на дачу, пікнік і г.д. - машына тут асабістая ўласнасьць.

2. Аднак, калі ты па начах таксуеш па горадзе, машына ператвараецца ў гэты момант ва ўласнасьць прыватную - ты зарабляеш ёй грошы. На гэта цябе, ясная справа, штурхаюць эканамічныя праблемы.

3. Але ты так забарзеў, што ўжо ня лётаеш па начах па горадзе, а запрасіў "дапамагчы" свайго далёкага беднага сваяка падрабіць на сваёй машыне, маўляў, прыбытак папалам. Ты тут ужо не дробны індывідуальны ўласьнік - ты міраед-эксплуататар. Бо, не працуючы, ты маеш даход толькі з факту існаваньня ў тваёй асабістай уласнасьці машыны.

Усё тое самае можа тычыцца кватэраў і г.д. рэчаў, якія найперш патрэбныя для задавальненьня натуральных патрэбаў у жытле і іншых рэчах.

Таму, што да капіталістычнай ПРЫВАТНАЙ уласнасьці (вэртыкальная герархія між прыватнікам і наёмным работнікам) - то яна а-прыёры не сумяшчальная з нашымі перакананьнямі.