Настроить, Войти
рабочы пратэст
автор гость, дата 2006-11-27 21:56, связано с: Працоўны рух

Так ці інакш аднак нешта ў грамадстве рухаецца вось што паведамляе Радыё Свабода

Добруская папяровая фабрыка: рабочыя пакідаюць афіцыйны прафсаюз

130 рабочых й спэцыялістаў акцыянэрнага таварыства “Добруская папяровая фабрыка “Герой працы” напісалі заявы пра выхад з афіцыйнага прафсаюзу працаўнікоў лесу. Прычына — няўвага прафсаюзнага камітэту да нізкіх заробкаў і дрэнных умоваў працы.

Рабочая папяровай фабрыкі Тацяна так патлумачыла рашэньне выйсьці з афіцыйнага прафсаюзу:

(Рабочая: ) “Я заяву напісала й выйшла з прафсаюзу. Яны практычна нічога ня робяць. Возьмем папяровы цэх, сёмую машыну. Умовы нечалавечыя. Зрабілі новую машыну, ідэя добрая. Але ж усё трэба давесьці да ладу. Калі бачыш, што чалавек бяжыць па канвэеру й ледзь ня падае ў бочку, дзе распускаецца валакно макулятуры — валасы дыбам. Кажаш, трэба зрабіць, каб не забіваўся канвэер. А яны ў адказ: патрэбны плян, а людзей не шкада. За прахадной — тысячы”.

З прафсаюзу выйшлі найперш рабочыя менавіта папяровага цэху, электрацэху, а таксама асобныя спэцыялісты аддзелу тэхнічнага кантролю.

Людзі не задаволеныя заробкамі, умовамі працы, кепска забясьпечваюць спэцвопраткай:

(Рабочая: ) “Мне падаецца, што прафсаюз павінен адстойваць правы рабочых перад адміністрацыяй, а гэтага няма. Прафсаюз у асноўным працуе з адміністрацыяй, няма абароны. З гэтай прычыны й пайшоў канфлікт паміж прафсаюзам й рабочай клясай. Якія ў нас заробкі! Заробкаў у нас практычна няма”.

Старшыня прафкаму прадпрыемства Аляксандар Каржоў гаворыць, што заробкі ня зьменшыліся, а нават крыху вырасьлі — на 5—8 тысяч. Але растуць цэны ў крамах. Падвышаць заробкі фабрыка ня мае магчымасьці, бо менш сталі выпускаць прадукцыі.

(Каржоў: ) “Асноўная прычына выхаду з прафсаюзу тая, што цэны ў крамах падымаюцца, а заробкі на ранейшым узроўні. У нас, у параўнаньні зь мінулым годам, заробкі ненашмат, але крыху падвысіліся. Пытаньні балючыя. Старая вытворчасьць. Раней мы пастаўлялі школьныя сшыткі, чарцёжную паперу ўсяму Савецкаму Саюзу. Цяпер мы сшыткі прадаем толькі ў сваёй рэспубліцы. Аб’ёмы ўпалі. Нашы сшыткі ў Расеі цяпер цаной неканкурэнтаздольныя”.

Каб спыніць выхад з прафсаюзу й супакоіць калектыў, у мінулую пятніцу ўвечары ў фабрычным клюбе наладзілі сход — прыйшло кіраўніцтва фабрыкі й чыноўнікі райвыканкаму. Фабрыка цяпер мае вырабляць паперу не з расейскай цэлюлёзы, а з айчыннай макулятуры. Гаварылі й пра заробкі. Дырэкцыя сьцьвярджала, што сярэднямесячны заробак на фабрыцы 455 тысяч рублёў. Аднак рабочыя веры гэтай лічбе не давалі. Адна ўдзельніца сходу, якая працуе ў дапаможнай вытворчасьці, заявіла, што атрымлівае штомесяц усяго 156 тысяч рублёў.

Тэги