Настроить, Войти
Тэрмінова патрэбна дапамога грамады
автор гость, дата 2006-11-30 11:04, связано с: Взаимопомощь

Тэрмінова патрэбна дапамога грамады. Музычны журналіст зь Берасьця Генадзь Шостак мае патрэбу ў складанай апэрацыі. Генадзь – практычна невідушчы ад нараджэньня, яго захворваньне называецца “кератаконус чацьвертай ступені”. Пазалетась яму ўжо зрабілі апэрацыю па перасадцы рагавіцы на правым воку. У дадзены момант яму пільна патрэбная апэрацыя, бо ёсьць пагроза разрыва рагавіцы з далейшым інфіцыяваньнем вока, г.зн. Генадзь можа згубіць вока…

Захворваньне Генадзя не замінала яму займацца журналістыкай – ад 1997 году ён піша ў “Музыкальную газэту”, вёў музычную рубрыку ў “Брэсцкім кур’еры”, напісаў шэраг мэтадычных дапаможнікаў па музычных тэмах. Генадзь Шостак выкладае ў Берасьцейскім дзяржаўным унівэрсітэце, зьяўляецца дацэнтам катэдры музыкі і сьпеваў.

Апэрацыю, у якой журналіст мае неадкладную патрэбу, можна зрабіць толькі ў Маскве, у клініцы імя Фёдарава. Каштуе яна 36 тысячаў расейскіх рублёў. На сёньня не стае ля траціны гэтай сумы. Калі ахвярваньняў зьбярэцца болей – яны ня будуць залішнімі, яны пойдуць на аднаўляльны пасьляапэрацыйны пэрыяд.

Сябры і калегі Генадзя Шостака зьвяртаюцца да ўсёй грамадзкасьці з просьбай сабраць сродкі, якіх не хапае, да 4 сьнежня.

Дазнацца, якім чынам можна перадаць свае ахвяраваньні можна праз dajd[слімак]nm[кропка]ru, shymy(слімак)list (кропка)ru

Тэги