Тое што вы завеце "здаровым капіталізмам" -- добра толькі для прывілеяванай клясы. Для астатніх -- ніякіх гарантыяў ні ў чым.
Ну а што вы скажаце на такі тэзыс: жаданьне й сьмеласьць уплываць на грамадзтва, каб забясьпечыць толькі _свае_ правы яшчэ ня ёсьць паўнавартаснай сацыяльнай сьпеласьцю? У прынцыпе, гэтым уменьнем маглі пахваліцца яшчэ нямецкія гандляры 30-х... Можа, трэба яшчэ нешта апрэч усьведамленьня асабістае канфрантацыі з уладай?
Сапраўдная сацыяльная сьпеласьць ІМХО -- гэта памкненьне і ўменьне змагацца за зьмены ў грамадзтве з улікам _усіх_ нефашыстоўскіх інтарэсаў, а ня толькі сваіх эгаістычна-клясавых.