Штодня мы сутыкаемся з сітуацыямі, рэцэптаў вырашэньня якіх яшчэ не выпрацавана. Выпрацоўваць іх—усім нам. Не маю жаданьня прапаноўваць зьмены ў грамадзкую дамову індымэдыі.Не маю жаданьня прапаноўваць нейкія камюніке. Не маю жаданьня пакідаць усё як ёсьць. Прапаную мазгавы штурм.
Хачу калектыўна абмеркаваць рэкамэндацыі наконт недапушчэньня сытуацыяў, падобных да сральні вакол БСФ-2. Нешта накшталт неабавязковага міні-кодэксу, узгодненага спосабу для мэдыяактывістаў дамовіцца пра тое, дзе варта ў падобных выпадках праводзіць мяжу між канспірацыяй і змоўчваньнем, між таварыскім судом і правакацыяй.
Ніжэй—чарнавік збору парадаў, даступны да рэдагаваньня. Яшчэ раз нагадваю, гэта не прапануецца ў якасьці статусных дакумантаў. Гэта выключна пошук рэцэптаў, каб не хадзіць шматкроць па адных граблёх.
Як не апынуцца правакатарам, ёлупам або ахвярай, захаваўшы пры гэтым адкрытасьць дыскусыі
- Любы актывіст мае права запатрабаваць тлумачэньняў любога іншага актывіста па любым публічным пытаньні праз любыя публічныя каналы.
- Для таго каб правесьці дыскусыю, якая затрымлівае пытаньні фінансаваньня, і іншыя пытаньні бясьпекі—вельмі непажадана выкарыстоўваць выключна публічныя каналы. Адначасова непажадана, каб факт дыскусыі і не датычныя бяспекі яе часткі былі схаваныя ад шырокай публікі. У выніку – лепш за ўсё для абмеркаваньня “стрёмных” пытаньняў выкарыстоўваць напаўзакрытыя рассылкі, паралельна паведамляючы пра адкрытую частку дыскусыі, а таксама пра ход (але не падрабязнасьці!) закрытай часткі па публічных каналах. Сам па сабе факт пераносу часткі пытаньняў у “цень” яшчэ ня сьведчыць пра “элітарнасьць” дыскусыі, калі такі перанос публічна абгрунтаваны.
- Калі “абвінавачваньне” зробленае па публічных каналах, абвінавачаны мае права запытацца ў таго, хто патрабуе дыскусыі—якая менавіта неабходнасьць для 100% публічнага абмеркаваньня. Каналы, прыдатныя для напаўзакрытага абмеркаваньня, мусіць пры гэтым публічна прапанаваць той, каго абвінавацілі. Той, хто абвінаваціў, мае права публічна выказаць недавер да гэтых каналаў, або нязгоду з кваліфікацыяй пытаньняў як сакрэтных. Дыскусыі па кваліфікацыі пытаньняў і каналах варта йсьці да кансэнсусу.
- Калі той, хто абвінавачвае, не абгрунтаваў публічна сваю адмову ад выкарыстаньня закрытых каналаў для “стрёмных” пытаньняў, або сваю нязгоду з кваліфікацыяй пытаньняў як “стрёмных”—“абвінавачваны” мае маральнае права не адказваць на будзь-якія наезды і ігнараваць дыскусыю, палічыўшы яе глупствам/правакацыяй.
- Калі той, каго абвінавацілі, не прапанаваў альтэрнатыўнага фармату і не абгрунтаваў неабходнасьць поўнага/частковага пераводу размовы ў напаўзакрытыя рассылкі—ён не мае маральнага права сьцьвярджаць, што публічнае абмеркаваньне зьяўляецца падставай/глупствам/правакацыяй.
- Грамадзтва мае права атрымліваць па канале, на якім пачаткова была распачатая дыскусыя, інфармацыю пра яе ход і пры магчымасьці правяраць гэтую інфармацыю любым даступным чынам, незалежна ад таго, ў які фармат дыскусыя была пераведзеная пазьней. Грамадзтва мае права не давяраць удзельнікам дыскусыі (з любога або абодвух бакоў), якая раптоўна зьнікае ў цішыні.
- Грамадзтва мае права трактаваць неабгрунтаваны зьліў крытычнай інфы ў публічны канал або патрабаваньне публічна распавесьці крытычную інфу як глупства/правакацыю, калі гэты зьліў/патрабаваньне былі зробленыя пад лёзунгамі “адкрытага абмеркаваньня”, але без павагі да пунктаў 1-6.