Настроить, Войти
Гендерный маршрут-2: "фестиваль" идей о поле
автор гость, дата 2006-12-08 02:21, исходное сообщение, комментариев: 7

Фемінізм. Позіркам жанчыны.

Што больш яскрава сведчыць пра крызіс існуючага грамадска-пабытовага ладу, што можа быць страшнейшым за тую сітуацыю, калі людзі адмаўляюць сваё ўласнае "я" і бяруць на сябе іншую, не прызначаную ім ролю? Калі мужчыны робяцца жанчынамі, а жанчыны - мужчынамі?.. Як прыклад вышэйназванага - транссексуалы, трансвестыты, гомасексуалісты ды шмат іншае пошасці. Аднак існуе яшчэ адна з'ява, якая набыла нябачаны раней размах аж да міжнароднага значэння; з'ява, што імкнецца да пранікнення ва ўсе сферы жыцця, -- фемінізм - з'ява апошніх стагоддзяў, якая спрычынілася да вынішчэння традыцыйных каштоўнасцей і да развіцця маральнага (ды і фізічнага) звыродніцтва найперш жанчын. Пра фемінізм тут і пойдзе гаворка.

Аб ім напісана шмат, ён даследуецца з усіх магчымых пунктаў гледжання, але як мы добра ведаем - тыя кнігі напісаныя ўласна феміністкамі, а "псіхалагічны грунт", з якога выводзіцца нібыта непазбежнасць ды станоўчасць фемінізму, -- чыста амерыканскі, модны, стылёвы і наскрозь распусны.

Спробы вярнуць грамадства да традыцыйнага ладу разглядаюцца адназначна як жаданне заняволіць жанчыну, падпарадкаваць яе мужчынскім прыхамацям. Гэта выклікае тым больш негатыўную рэакцыю, калі аб небяспецы эмансіпацыі гаворыць мужчына (як яно найчасцей і здараецца). А вось жаночага супраціву феміністычнаму руху не назіраецца: яно і зразумела - падманлівая "свабода" цягне да сябе. А між тым жаночыя выступы супраць гэтае праблемы выглядалі б зусім інакш і мелі б, адпаведна, іншы ўплыў і ўздзеянне.

Не варта, аднак, любую спробу жанчыны займацца пэўнай творчасцю разглядаць як нейкую нездаровую праяву. Існуе незлічоная колькасць галінаў, у якіх жанчына здольная выявіць сябе, не змяняючы сваёй сутнасці і не канкурыруючы з мужчынамі: найперш гэта нараджэнне дзяцей. Несур'ёзна? А паспрабуйце! Вынасіць, нарадзіць і ўзгадаваць ВАРТАГА чалавека нашмат больш складана, чым кіраваць нейкай фірмаю або весці абстрактныя справы з паперамі; але, між тым, гэта прыносіць большы плён: што важнейшае за ўзнаўленне ды працяг Роду?

А што мы бачым у паўсядзённасці? Цяпер робіцца найбольш неабходным "зрабіць кар'еру", "самарэалізавацца" (якія меркантыльныя амерыканскія выразы!), а дзіця нараджаць ужо потым, пасля. Між тым, дактарамі даказана, што чым большы ўзрост жанчыны, тым большая небяспека нарадзіць дзіця з сіндромам Дауна. Вышэйшая адукацыя заканчваецца прыблізна ў 25 год. Улічваючы яшчэ і тое, што цяпер лічыцца "прэстыжным" мець 2 вышэйшыя адукацыі, здольна яшчэ павялічыць гэтую лічбу. На самарэалізацыю і, дапусцім, заснаванне сваёй справы накінем яшчэ год 5-7. Такім чынам, падыходзячы для нараджэння дзіцяці ўзрост сучаснай эмансіпаванай жанчыны складае прыблізна 35 год. Больш за тое, сумяшчаць выхаванне дзіцяці і такую "модную ды неабходную" цяпер "актыўную дзейнасць" вельмі цяжка, таму не дзіўна, што шматлікія жанчыны папросту адмаўляюцца ад нараджэння дзяцей, ці, нарадзіўшы, аддаюць іх на выхаванне бабулям-дзядулям, а самі выконваюць ролю "маці па выходных". А вы кажаце -- нацыя вымірае...

Канешне, гэта не адзіная прычына дзіцячай непаўнавартасці ды смяротнасці, але нельга не прызнаць яе важкай.

Разважаючы далей пра шляхі самавыяўлення жанчыны, неабходна зазначыць, што ва ўсе часы паказчыкам вартасці яе менавіта як жанчыны лічылася (акрамя яе здольнасці да дзетараджэння) яе здольнасць да рукадзелля. Гэта адлюстравалася і ў непасрэдным выбары нявесты (найперш паводле знешніх якасцяў, а пасля - паводле здольнасцяў да хатняе працы); і ў народных песнях, якіх безліч. Вось толькі некаторыя з іх:

Пятрова ночка невялічка,

Наша дзевачка не выспалася,

Усю ночачку не спала,

Шнуры сукала.

Сукала шнуры шаўковыя,

Таму і сяму запрадавала,

Свайму міламу дарам давала.

Ой, над ракою на Кракавіцы

Шые Яначка нагавіцы,

Шые віткаю, трасе ніткаю,

Шые ворасам, плача голасам:

-- Бог таму дае, хто жонку мае,

Бог таму дае, хто дзетак мае,

Муж з жаною, як з зарою,

Муж з дзеткамі, як з кветкамі.

Адных рушнікоў да вяселля дзяўчына мусіла зрабіць 5, 6, 10, а тое і некалькі дзесяткаў. Паясоў каля 20, не гаворачы ўжо пра сваё адзенне і кашулі ў падарунак будучаму мужу і ягоным сваякам. Колькі магчымасцяў для самавыяўлення! Колер, узор, спрыт, уменне - ёсць чым ганарыцца. Прычым прысутнічае і элемент спаборніцтва-суперніцтва, але не паміж поламі - паміж жанчынамі: хто больш умелая ткалля, вышывальшчыца? Няўменне выклікала дакор, непавагу, ды ўвогуле нядобразычлівае стаўленне:

Ёмушка, ёмушка, што не зелена стаіш?

Дзевачка, дзевачка, што не весела сядзіш?

-- Як жа мне, дзеваньцы, вясёлай быць,

Калі мой бацька не па праўдзе жыве,

Меншую дачку ўперад замуж аддае?

Меншая дачка нічога не ўмее,

Ні ткаці, ні прасці, ні пачынкоў матаці.

І наадварот, працавітасць, спрыт, увішнасць вельмі шанавалася ў традыцыйным грамадстве, выклікала прыязнасць:

Клікала Купала Ганулю на йгрышча, --

Хадзі, Гануля, да мяне на йгрышча! --

Ня маю часу, Купалачка,

Гэту ночку мне не спаці,

Трэба жыта ўсяго пільнаваці,

Каб змяя заломаў не ламала,

У жыце карэнняў не капала,

У кароў малака не адбірала.

Здавалася б, ёсць з каго браць прыклад. Але хіба гэтым займаюцца цяпер жанчыны?

Я не ведаю, хто яшчэ можа сцвярджаць, што фемінізм і эмансіпацыя - гэта вызваленне жанчыны ад мужчынскага прыгнёту. Насамрэч жа гэта не вызваленне, а натуральная разбэшчанасць, распуста. Так, распуста! Паглядзіце на сучасных жанчын, дзяўчат (нават язык не павернецца назваць іх так), на іхнія паводзіны. Хіба ў кожнай магчыма знайсці такія сапраўды жаночыя якасці, як прыгажосць (фізічная і духоўная), пяшчота, мяккасць, вернасць, сціпласць, дабрыня? Затое кожная трэцяя, а то і другая будзе ганарыцца сваімі ненатуральнымі, аслабленымі хімічнай фарбай валасамі, веданнем нецэнзуршчыны (і яе ўжываннем), колькасцю змененых партнёраў, уменнем падманваць іх. І апраўдае гэта ўсё "правамі жанчыны". Не, не правы тое, а элементарная нявыхаванасць і жаданне прынізіць мужчыну, прычым прынізіць навідавоку, пры ўсіх, з яскравым выяўленнем сваёй перамогі. Адкуль бяруцца гэтыя злосць і нянавісць? Калі адна шалёная транссексуалка, абдзеленая Прыродай, адчула ў сабе нейкую надта ж, трэба прызнаць, сумніўную сілу, дык чаму за ёй пайшлі іншыя?

Немалую ролю тут адыгрывае і псіхалагічны чыннік. Зайздрасць "недажанчын" да нармалёвых прадстаўніц жаночага полу нарадзіла штосьці кшталту "бравады": "Чаму гэта я павінна так рабіць?!" Павінна, бо ты жанчына і Багі абралі цябе для гэтага! Змяненні ў псіхіцы феміністак, на мой погляд, звычайна абумоўленыя такімі рэчамі, як:

-- непрывабная знешнасць;

-- няўменне - і ад таго нежаданне займацца "жаночымі справамі";

-- праблемы сексуальнага характару;

-- захапленне навязаным (вядома, кім) ладам жыцця

Усяму вышэйзгаданаму цалкам магчыма знайсці пацверджанне. Напрыклад, Джордж Эліот (сапр. Мэры-Энн Эванс): "невысокая худая фігурка з непрапарцыйна вялікай, цяжкай галавою, рот з вялізнымі "англійскімі" зубамі, што выступаюць наперад <...> чорная сукенка <...> якая падкрэслівае худую і кастлявую шыю і адлюстроўвае хваравіты жаўтаваты твар" - такі яе партрэт дае нам С.Кавалеўская. Возьмем яшчэ і Вірджынію Вульф, таксама зацятую феміністку: "з шасцігадовага ўзросту яна цярпела ад сексуальных дамаганняў сваіх дарослых дзядзькаў". І яе ўласныя словы: "Я ні тое, ні іншае. Я не мужчына і не жанчына"

Апрача ўсяго, Вульф мела яшчэ і лесбійскія схільнасці...

За ўсімі развагамі ды лозунгамі аб "роўнасці" ды "правах" хаваецца не што іншае як страх, боязь прызнацца нават сабе ва ўласнае непрыгожасці ды няўмельстве. Ніякае карысці грамадству г.зв. "эмансіпацыя" не прыносіць, адно разбурэнне ды разбэшчанасць для іншых жанчын.

Вельмі цікава паглядзець, якія ж прафесіі ды заняткі абіраюць для сябе гэтыя "нававызваленыя". Пераважна гэта:

--- кіраўнічая дзейнасць;

--- навуковая дзейнасць.

Як бачым, тут няма дзейнасці чыста фізічнай. Ну не жадаюць чамусьці - вось дзіўна! - феміністкі рабіцца будаўніцамі, шахцёркамі, грузчыцамі і да т.п. Цікава, чаму? "Жанчыны нічым не адрозніваюцца ад мужчынаў"... апроч фізічных уласцівасцяў. Дык чаму ж вы не дазволіце свайму целу рабіць тое, для чаго яно было прызначанае першапачаткова?!

Феміністкі, быццам адмаўляючы ўсялякую хітрасць і падман у сваіх заявах, тым не менш, супярэчаць самі сабе Як змяняе сэнс маленечкае абмаўленне: "Мы такія самыя, як мужчыны, але... лепш мы будзем у акуратных касцюмчыках прыязджаць на новенькіх машынках у свае офісы і сядзець там за кампутарам 2-3 гадзінкі на дзень, а пасля будзем звацца businesswomen, бо мы працуем нароўні з мужчынамі". Што ж, цікавая "роўнасць".

Мне могуць адказаць, што нічога благога ў тым, што жанчына кіруе "нежаночымі" сферамі, няма, калі яна мае да таго здольнасці. Але рэч у тым, што першапачаткова жанчына іх не мае! Яна пачынае ўбіваць сабе ў галаву ( а ў гэтым ёй актыўна дапамагаюць тэлебачанне, радыё, газеты, рэклама) што яна "моцная", "самастойная", "незалежная", а пасля, не маючы ані здольнасцяў, ані падрыхтоўкі, адно перакананні, ідзе ўладкоўвацца на "прэстыжную" працу. І што маем? Шведскія працадаўцы, напрыклад, апынуліся ў даволі складанай сітуацыі: з аднаго боку, яны маюць добра кваліфікаваных працаўнікоў-мужчынаў, кандыдатаў на пэўную вакансію. З другога боку, існуе небяспека быць абвінавачанымі ў парушэнні правоў жанчын і г.д. аж да віны ў сексуальных дамаганняў, якія ім могуць інкрымінаваць феміністычныя кандыдаткі на тую самую вакансію.

Жанчына ў палітыцы, у кіраванні - рэч мала што абсурдная. Яна - зноў жа - разбуральная. І ніякія фонды "Жанчына -- лідэр" мяне не ўпэўняць у адваротным. Калі жанчына ідзе ў палітыку, яна (незалежна ад таго, кажа аб гэтым ці не) чакае зніжкі ў стаўленні да сябе. Апроч таго, разглядаючы кожны прыватны выпадак "жанчыны на чале дзяржавы", мы абавязкова знойдзем побач т.зв. "шэрага кардынала" - мужчыну, які фактычна і кіруе з-за пляча "ўладаркі". За Вінні Мандэла стаяў яе муж, Нэльсан Мандэла, за І.Гандзі - бацька, за Кацярынай ІІ - цэлы тузін каханкаў-дарадцаў. Іншая рэч, што імёны некаторых з такіх мужчынаў не настолькі вядомыя, таму мы не здольныя з пэўнасцю сказаць, ці не стаіць хто-небудзь і за плячом якойсьці Хакамады.

Да таго ж, жанчына значна больш пачуццёвая, чым мужчына. Мала таго, што мяккасць і пачуццёвасць несумяшчальныя з дзяржаўным кіраваннем! Гэта - найвялікшыя дарункі Багоў, якія і робяць жанчыну Жанчынай. Грэбуючы імі, жанчына перастае быць сабою. Калі гэтыя якасці закладзеныя ў ёй ад пачатку, дык ці магчыма знішчаць сваю прыроду дзеля павеваў моды?

Аднак, на маю думку, варта адрозніваць сляпую бязглуздую прагу "ўладарыць" і пасільную дапамогу і падтрымку. Жанчына, жонка - не рабыня, не служка, але гаспадыня ў той традыцыйнай галіне, у якой яна здольная гэта рабіць, не парушаючы законаў Прыроды і не бунтуючы, не паўстаючы супраць самой сябе. Галоўнае, што здольная і павінна рабіць жанчына - натхняць мужчыну, уздымаць ягоны дух. Без натхнення і духу не будзе і справы. Такім чынам, жанчына паўстае як пачатковая іскра, як ідэёвая натхняльніца, што зусім не прыніжае, а наадварот, ўзвялічвае яе аж да Боскіх вышыняў.. Варта гэта памятаць і дзеіць у адпаведнасці з гэтым.

Такія паводзіны абсалютна нармалёвыя для кожнай здаровай сям&apos;і, дзе пануюць лад і згода. Апроч таго, у наш час, калі змаганне настолькі неабходнае, кожны мусіць дзейнічаць па сваіх сілах, абараняючы гонар і чысціню сваёй Радзімы - як мужчыны, гэтак і жанчыны. Але зноў жа, робячы тое, што не выклікае ўнутранага саманасілля. Бо адразу ж бачна: калі жанчына здраджвае свайму прызначэнню, у яе адразу ж з&apos;яўляюцца нейкія праблемы: пагаршаецца самаадчуванне, знешні выгляд, узнікаюць непаразуменні ў сям&apos;і ды іншае. Гэта - "проста так", "супадзенні"? Ды не - у Прыроды "проста так" нічога не бывае. Але "самаўпэўненыя і незалежныя" не звяртаюць увагі на яе папярэджанні. Адсюль вынікаюць і пластычныя аперацыі па штучным захаванні маладосці, падчас якіх рэжуць і нявечаць існае, роднае цела, і касметычныя салоны, пасля якіх скура не здольная дыхаць з-за розных румянаў ды ценяў, што горш за пыл забіваюць поры. Нам гэта патрэбна? - Не! Нам патрэбныя нашы сапраўдныя заняткі, нашае сапраўднае цела і наш сапраўдны твар!

Парадокс у тым, што тыя, хто мусіў бы не тое, каб змагацца, а папросту не дапусціць такога становішча, не робіць увогуле нічога. Я кажу зараз пра мужчынаў. Усе пагодзяцца з тым, што сутнасць і найпершая іх задача - быць абаронцамі і ваярамі. Так было тысячу гадоў таму, гэтак мусіць быць і цяпер. Але што мы назіраем? Мужчына, як я ўжо казала, робіцца жанчынаю! Ім, па вялікім рахунку, усё роўна, што адбываецца з іхнім унутраным ды знешнім абліччам. Нічога не скажаш, уладкаваліся добра, дазваляючы шмат што рабіць за сябе, не выконваючы нават тых абавязкаў, якія былі ўскладзеныя на іх Прыродай!

Цяпер якім мы бачым "главу сямейства"? Лысенькі, пузаценькі "мужчынка", які пасля працы на заводзе сузірае ўлюбёны хакей на канапе перад тэлевізарам з "Клінскім" у адной руцэ і воблай у другой! Ці гэта мужчына? Ці гэта ваяр? Ганьба!

Што ў такой сітуацыі здольная зрабіць жанчына, калі яе абаронца не здольны да выканання сваіх абавязкаў? Абараняцца і выжываць самой. Паступова гэтая гіпертрафаваная абарона перарасла ў нешта страшнае, у тое, што цяпер завецца фемінізмам.

Такім чынам, мужчыны таксама мусяць выпраўляць становішча. Кожная жанчына ўпотай марыць пра моцную руку, якая трымала б яе і за якую яна магла б схапіцца ў хвіліну небяспекі. Дык дайце ж ёй такую магчымасць, зрабіце штосьці для сапраўднага супрацьстаяння фемінізму! Тады ён, гэтае дзіця урбаністычна-індустрыяльнай цывілізацыі і "правоў чалавека", знікне сам сабою, бо ў жанчыны проста знікне магчымасць і - пазней - жаданне сапернічаць з мужчынам.

Але неабходна памятаць, што жанчыну нельга ўспрымаць выключна як машыну для нараджэння дзяцей ды гатавання ежы! Пакуль стаўленне да яе будзе заставацца на такім прымітыўным узроўні, яна будзе пагарджаць нашымі традыцыйнымі заняткамі ды роляю ў грамадстве. Трэба адлюстраваць усю неабходнасць ды абавязковасць, а таксама адказнасць за традыцыйнае становішча жанчыны ў грамадстве, зрабіць зразумелым не меншую іх ролю ў сацыяльным жыцці. Калі мы пачнём з павагаю ставіцца да заняткаў жанчыны, калі мы адлюструем іх значнасць у агульным жыцці, гэта напэўна прыцягне дзяўчат не да сумніўных "пасядзелак" ў пад&apos;ездах з гарэлкай, але да традыцыйнага побыту, бо што можа быць больш прыемным за тое ўсведамленне, што твая праца робіцца часткаю агульнаграмадскай, выяўляючы і тваю унікальнасць ды значнасць?

Канешне, дзеля гэтага давядзецца пераступіць праз сябе і нагадаць сабе, чаго вы, мужчыны, вартыя. Вы - не прыгнечанае быдла. Вы - мужныя, гордыя і моцныя Сыны сваёй Зямлі. Дык будзьце ж здольнымі абараніць жаноцкіх Дачок яе!

Комментарии
  • автор Thistle, дата 2006-12-08 09:59, ссылка

    многабукв, а толку мало.

    если всё, что вам нужно в жизни, - это рожать детей и вышивать, то это ваш выбор, вы имеет полное право распоряжаться собтсвенной жизнью так, как вам это нужно. другой человек имеет точно такое же право. почему вы решили, что вы можете лишать его этого права? какие ваши боги дали вам такую великую цель, как принимать решение о выборе за другого человека? если можно, назовите их поимённо, пожалуйста.

    а ваше сведение феминизма к "непрыгожым" и сексуально неудовлетворённым женщинам говорит лишь о том, что вы незнакомы с рассматриваемым вами вопросом и пытаетесь осмыслить его в категориях ваших стереотипов.

  • автор гость, дата 2006-12-08 23:31, ссылка

    Аўтара гэнага дурнога допіса (дарэчы, падазраю, што гэта істота мужскога полу) выдаюць агаворачкі, якія сьведчаць пра ns/pagan інтэнцыі.

    А калі гей называецца "пошасьцю", дык гэта "Пропаганда ненависти, сексуальной нетерпимости" (грамадзкая дамова індымэдыі).

    Ёсьць прапанова адмадэрыць лухту.

  • автор Latur, дата 2006-12-09 01:16, ссылка

    Лучше поместить в рубрику Юмор.

  • автор Thistle, дата 2006-12-09 09:38, ссылка

    мне чего-то этот поток "целомудренного" сознания в "Пропаганду ненависти, сексуальной нетерпимости" не вписываеццо, особенно та часть про вышивание поясов. меня очень повеселил.

  • автор гость, дата 2006-12-11 13:02, ссылка

    да видел я уже этот консервативный опус на одном раскручиваемом наци-сайте. добро пожаловать на индимедию, nazi scum!

  • автор гость, дата 2006-12-11 14:33, ссылка

    Меж прочим, помещение в рубрики доступно любому зарегистрировавшемуся вроде бы...

    достаточно голосовать за прикрепление сообщения к теме... в расширенном интерфейсе (включается в настройках) есть такая кнопка.

  • автор гость, дата 2006-12-14 02:13, ссылка

    В комменте всё правильно!!!! Мне понравилось. А вот у вас с мозгой не порядок коль вы утверждаете что баба=мужик.